Какие они – островецкие строители?

09:19 / 12.08.2018
Ці павінен кожны мужчына быць будаўніком? Гэта і высвятляў наш карэспандэнт у жыхароў і гасцей райцэнтра.

Пабудаваць дом... Ці сапраўды гэта адзін з галоўных пунктаў жыццёвай праграмы, абавязковы для мужчын? А калі ён вадзіцель, настаўнік ці доктар – ці так яму неабходна ўменне ўзводзіць дамы?

Гарадзецкая2.jpg

Анастасія Гарадзецкая, у адпачынку па доглядзе за дзіцем:
– Канешне, павінен! Але я разумею выраз «пабудаваць дом» так, што мужчына павінен быць будаўніком свайго жыцця, свайго лёсу, сваёй кар’еры! 
Будаўнік – гэта ж не толькі той, які кладзе цэглу. Гэта і той, хто даглядае і клапоціца пра тое, што ўжо створана.
У пэўнай ступені і я магу лічыцца будаўніком, бо я будую адносіны ў сям’і – каб усё было добра, чыста, утульна, прыгожа.
А калі гаварыць пра будаўнікоў у галоўным значэнні гэтага слова, то для Астраўца гэта паняцце, лічу, ключавое.


Яўген Маргуж, часова беспрацоўны (без фота):
– Не абавязкова. У кожнага чалавека свая роля і свая дарога ў жыцці. Прафесія і род дзейнасці – гэта асабісты выбар кожнага. Галоўнае, каб мужчына заўсёды заставаўся мужчынам!
Пра сябе магу сказаць, што тоё-сёе па дробязі я, канечне, магу зрабіць. Пры будаўніцтве дачы ці рамонце ў доме свой уклад у агульную справу раблю. Аднак будаваць нешта самастойна не рызыкну.

Кажарновіч2.jpg

 Іван Кажарновіч, загадчык гаспадаркі:
– Магчыма, ва ўсіх нюансах будаўні­чай справы кожны мужчына разбірацца і не павінен, аднак элементарныя рэчы ён павінен умець рабіць – скажам, бетон замясіць, пагрунтаваць, пафарбаваць, па­шпакляваць. У жыцці гэта, я ўпэўнены, абавязкова спатрэбіцца.
Ці збудаваў я сам што? Канешне. На сваім участку лазню. Зразумела, не адзін – дапамагалі спецыялісты: муляры, цясляры, пячнік.

 Зарыф Сахібназараў, зваршчык  (без фота):
– Будаўнік – не прафесія, а прызванне. 
Я некалі мэтанакіравана вучыўся на зваршчыка, ім 35 гадоў адпрацаваў у многіх гарадах і краінах. Сваю прафесію не памяняў бы, ды і позна ўжо перавучвацца.

Петрык2.jpg

 Аляксандр Петрык, вадзіцель: 
– У першую чаргу кожны мужчына павінен умець пераадольваць цяжкасці. 
Канешне, мэтанакіравана вучыцца будаўніцтву ці не – гэта выбар асабісты. Аднак хаця б ведаць, што і як рабіць сваімі рукамі па дробязі,  павінен кожны мужчына – гэта дапамагае захаваць сотню-другую рублёў.
Я смела ўзяўся б за добраўпарадкаванне дома ці двара. А вось за будаўніцтва ці за рамонт – наўрад ці.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский