Какая Пасха запомнилась островчанам?

15:57 / 08.04.2018
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – самае важнае хрысціянскае свята. Яго штогод чакаюць з нецярпеннем тысячы веруючых.
Якая  Пасха стала самай запа­мі­нальнай, высвятляў у жыхароў Астравеччыны наш карэспандэнт.

Шанчук.JPG

Яраслаў Шанчук, вучань СШ №1:
– Больш за ўсё на Пасху падабаецца тое, што ўжо дастаткова цёпла і можна смела выходзіць на прыроду на пікнік. 
А самая запамінальная Пасха ў мяне была гады два таму, калі мы з сябрамі хадзілі да суседзяў у жакі. Цяпер неяк сорамна – мы ж ужо вялікія.

Хадорская.JPG

 Валянціна Хадорская, пенсіянерка, з унучкай Машай:
– Раней, лічу, жыць было цікавей, бо час быў іншы. Людзі сябравалі, у госці адзін да аднаго хадзілі. Перад Пасхай, традыцыйна, дзеці дапамагалі дарослым прыбірацца ў доме, выпякалі кулічы і расфарбоўвалі пісанкі.


Віктар, намеснік галоўнага інжынера «ГомельПрамБуд» (без фота):
– Зараз, лічу, мала людзей, якіх можна назваць шчырымі хрысціянамі, якія жывуць, абапіраючыся на божыя законы. У чым розніца? Калі рэлігія была пад забаронай, сапраўдныя хрысціяне не адракаліся ад сваёй веры, а як толькі забароны прапалі – «веруючых» стала што грыбоў пасля дажджу. 
Для мяне Пасха ў першую чаргу звязана з новай вопраткай, якую мне дарылі бацькі ў дзяцінстве. Першы раз – на Дзень ведаў, другі – на Пасху.

Сяргей, вадзіцель (без фота):
– Неяк так атрымліваецца, што з узростам вока «заціраецца» і найбольш яркімі застаюцца ўспаміны з дзяцінства: як ты з сябрамі ідзеш з кошыкам да суседзяў па яйкі, як потым, седзячы на лаве, пераглядваеш іх, выбіраючы самае прыгожае.

Кучэрына.JPG

Марыя Кучэрына, пенсіянерка:
– Не сказала б, што нейкая Пасха асабліва запала ў душу – яны ўсе аднолькавыя. Аднак ад гэтага чаканне свята не становіцца меншым.
На жаль, цяпер, як мне здаецца, людзі сталі менш пабожнымі, чым былі нашы дзяды і бабу­лі. У царкву прыходзяць, як атрымліваецца, а не таму, што іх туды кліча Бог.



Текст:
Фото: Антон Мальшевский