Часто ли островчане обращаются в милицию?

10:59 / 04.03.2018
У гэтую нядзелю у нашай краіне адзначаецца Дзень міліцыі.
З супрацоўнікамі праваахоўных органаў даводзілася сутыкацца пры тых ці іншых абставінах, напэўна, кожнаму чалавеку. Як і пры якіх умовах гэта адбывалася, высвятляў наш карэспандэнт у жыхароў і гасцей горада. 

Гук.JPG

Сцяфанія Гук, касір аўтастанцыі, з унучкай Аляксандрай:
– У асабістым жыцці да міліцыянераў, на шчасце, звяртацца не даводзілася.
Затое па рабочых пытаннях пастаянна перасякаемся. Час ад часу нехта сумку ці пакет забываецца на аўтастанцыі, мы тады тэлефануем на 102 – рэагуюць імгненна, у лічаныя хвіліны прыязджаюць па выкліку.
Яшчэ ДАІшнікі прыязджаюць, калі шмат машын на стаянцы збіраецца і перашкаджаюць аўтобусам выязджаць.

Яскулоўскі.JPG

Генадзь Яскулоўскі, пенсіянер:
– Калі я працаваў вадзіцелем, часта даводзілася на дарогах сустракацца з супрацоўнікамі ДАІ. Але дакументы і правы ў мяне заўсёды былі ў парадку, і праблем з законам у мяне ніколі не ўзнікала. 
Некаторыя вадзіцелі часта наракаюць на даішнікаў, але мне здаецца, усё гэта таму, што яны адчуваюць сваю віну, але ж не жадаюць у ёй прызнавацца.


Заікін.JPG

Аляксандр Заікін, мантажнік:
– У Астравец на працу я прыехаў з Мінеральных Водаў і з беларускімі міліцыянерамі дагэтуль ні разу не перасякаўся.
Дома, канешне, пры розных абставінах сутыкаўся і з даішнікамі, і з міліцыянерамі, і, цяпер ужо, з паліцэйскімі. 
Што магу сказаць пра людзей у форме? Усе людзі розныя, і міліцыя – не выключэнне: ведаю сумленных работнікаў, якія ўвойдуць у тваё становішча, але ёсць і такія, каму галоўнае – адбыць час на рабоце, а да тваіх праблем яму справы няма.


Курановіч2.JPG

Аляксей Курановіч, муляр:
– Канешне, даво­дзілася сустракацца з міліцыянерамі. Апошні раз мяне спынілі на вуліцы – я ішоў без флікера. Адразу нават і не ўцяміў, чаго ад мяне хочуць. Проста на рабочай воп­ратцы яны ў мяне нашытыя, а тут пераапрануўся, а пра святлоадбівальныя  элементы не падумаў. Затое пасля той сустрэчы ў маёй кішэні заўсёды ляжыць флікер. 


Мілаш 2.JPG
Людміла Мілаш з сынам Германам, хатняя гаспадыня:
– У мяне некалі сын падчас вучобы ў Навагрудку зламаў руку – вось тады, пакуль ішло разбіральніцтва, давялося з міліцыянерамі ледзь не штодня бачыцца. Але і навагрудскія, і нашы міліцыянеры працавалі аператыўна, таму ад сустрэчы з імі захаваліся самыя лепшыя ўражанні. 
Напярэдадні пра­фесійнага свята хачу пажадаць супрацоў­нікам міліцыі парадку ў рабоце, дабрабыту ў ха­це і больш часу праводзіць з сем’я­мі.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский