Чем заняться в выходной?

15:03 / 30.01.2018
Сучаснае жыццё вельмі насычанае і хуткабежнае. На працягу ўсяго тыдня мы чакаем выхадных, каб...
А як праводзяць выхадныя дні жыхары Астравеччыны, высвятляў наш карэспандэнт. 

Кацярына Сташко, сакратар Альхоўскай СШ:

Сташко.jpg

– Як і многія жанчыны, я займаюся хатнімі справамі. Але ж не імі аднымі жыццё поўніцца.
Наша сям'я імкнецца больш часу праводзіць на све­жым паветры – у лесе, на беразе ракі. Вельмі любім пада­рожнічаць, прычым не толькі па Беларусі, а і за яе межы.

Стараемся актыўна ўдзельнічаць у жыцці нашай вёсачкі – спяваем у мясцовым Доме культуры.

Валерый Русакевіч, рабочыпа добраўпарадкаванню:

Русакевіч.jpg

– Рабочы дзень у нас пачынаецца штодня ў 5 гадзін раніцы. А як снег сыпле, дык і ў суботу, і ў нядзелю даводзіцца выходзіць на працу. Канешне, работа на свежым паветры мне падабаецца, прынамсі, калі надвор’е добрае. Аднак і яна стамляе...
Таму ў выхадны я люблю паляжаць на канапе, пачытаць кнігу ці газету, або паглядзець тэлевізар.

Эдзіта Ярмак, вучаніца Альхоўскай СШ:

Ярмак.jpg

– У выхадныя я хаджу да бабулі і дапамагаю ёй. Калі нейкае свята, то я і дома дапамагаю матулі на кухні.
Калі на вуліцы многа снегу, я на санках катаюся з гары ці на каньках на нашым альхоўскім вадасховішчы.
Канешне, сяджу і за камп’ютарам: гуляю ці гля­джу відэаролікі. 

Валіна Цыдзік, аператар машыннага даення:

Цыдзік2.jpg

– Зараз я, акрамя асноўнай работы, яшчэ працую на падмене – даглядаю цялят, і выхадных няма ўвогуле. А калі нават і выпадаюць якія свабодныя хвіліны, то ў нас, у Варнянах, і пайсці няма куды.
Таму мае выхадныя звычайна праходзяць у хатніх справах: прыбраць, нагатаваць, печку прапаліць. Толькі ўвечары, бывае, знойдзецца гадзіна-другая, каб прысесці і паглядзець тэлевізар ці пачытаць газету. 

Галіна Мілаш, сацыяльны работнік:

Мілаш.jpg

– Кожнаму хочацца адпачыць перад працоўнымі буднямі – аднак за хатнімі спра­вамі часу няма і пры­сесці.
Хоць у мінулыя выхадныя ў мяне атрымалася адпачыць. У Астравец прыязджала мая сяброўка з Літвы, дык мы пайшлі з ёй у лазню – папарыліся, пагрэліся, у снезе пакачаліся. А пасля лазні гаспадар, яе муж, нам шашлыкоў насмажыў. Часцей бы вось так адпачываць!

Текст:
Фото: Антон Мальшевский