Верят ли островчане в чудодейственную силу крещенской воды?

10:08 / 20.01.2018
Праваслаўныя хрысціяне вераць, што крашчэнская вада прыносіць духоўнае і цялеснае здароўе. Штогод на Вадо­хрышча каля храмаў выстройваюцца доўгія чэргі вернікаў, якія прыходзяць набраць асвечанай вады на цэлы год. Яе п'юць, ёю акрапляюць дамы і офісы...
Аднак галоўны сэнс не ў тым, каб у гэтыя дні ўзяць вады, а ў тым, каб памаліцца падчас яе асвячэння, папрысутнічаць на набажэнстве, бо Гасподзь дае ласку для лячэння святой вадой хвароб менавіта па малітве.
Што пра цудадзейнасць вады ў гэтыя дні думаюць астраў­чане, высвятляў наш карэспандэнт у жыхароў і гасцей горада. 

Аляксандр Чуракоў, мантажнік:

Чуракоў2.jpg

– Я веру ў цудадзейнасць блаславёнай у гэтыя дні вады. І сам акунаюся на Вадохрышча. Не кожны год атрымліваецца гэта зрабіць, але па меры магчымасці ўваходжу ў купель.
Што трэба, каб рашыцца на гэты крок? Найперш, вядома, вера. Я не раз бачыў, як людзі падыходзілі да купелі, распраналіся – а вось акунуцца не змаглі.

Павел Галактыёнаў, інжынер:

Галактыёнаў2.jpg

– Калі сын быў маленькі, то ўвесь час плакаў, а як сталі ўмываць яго святой вадой – паспакайнеў. 
Каб акунацца ў купель, лічу, трэба мець моцную веру і сілу волі. Многія мае знаёмыя і сябры на Вадохрышча ныраюць – і ніхто ніколі не захварэў, не прастыў. Я ў купель акунаўся, аднак у мароз – ні разу. Можа, калі-небудзь рашуся на гэты крок.

Таісія Папяль­ніцкая, пенсіянерка:

Папяльніцкая.jpg

– Хоць у нас, католікаў, і няма свята Вадохрышча, аднак усе мы ходзім пад адным небам і пад адным Богам: як ён нас накіруе, які лёс дасць – так і жывём. Таму не бачу нічога дрэннага ў сумесным святкаванні хрысціянскіх святаў.
У мяне шмат сяброў праваслаўных, і сама я неаднойчы была ў астравецкай царкве. Наконт вады лічу так: можа, якая сіла цуда­дзейная ў ёй і ёсць, можа, яна сапраўды гаючая ды лячэбная, аднак справа тут не ў вадзе, а ў веры, з якой чалавек яе ўжывае.

Любоў Пятровіч, пенсіянерка:

Пятровіч.jpg

– Я – пра­ва­слаўная, а муж у мяне – католік, таму хаджу і ў царкву, і ў касцёл. 
У цудадзейнасць святой вады я не верыла, пакуль мая ўнучка не атрымала кватэру. Аднойчы патэлефанавала і кажа: «Такое ўражанне, што нехта па начах па кватэры ходзіць... Страшна!» Я ёй дала святой вады, яна ёй кватэру пакрапіла – і ўсё прайшло.

Віталь Грабоўскі, будаўнік:

Грабоўскі2.jpg

– Напэўна, нешта ў крашчэнскай вадзе ёсць. Некаторыя мае знаёмыя аку­на­ліся і гаварылі, 
што ім сапраўды лягчэй стана­вілася на душы – адчуваеш сябе чыстым не толькі целам, але і душою. Аднак рабіць гэта трэба з верай, бо без яе гэта – проста загартоўванне, а не ачышчэнне.
Аднак, калі ваша здароўе падводзіць, то лепш ад акунанняў устрымацца…
Текст:
Фото: Антон Мальшевский