Страхуют ли островчане свою жизнь и имущество?

14:35 / 02.12.2017
Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень страхавых работнікаў.
Ці страхуюць сваё жыццё і маёмасць жыхары нашага раёна, высвятляў карэспандэнт.

Віялета Пікуцька, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

Пікуцька2.jpg

– Да страхавых агентаў не звяртаюся. Пэўны час хацела застрахавацца на час цяжарнасці, аднак спецыялісты растлумачылі, што калі цяжарнасць працякае нармальна, то няма сэнсу гэтага рабіць.
Адносна іншых відаў страхавання на сямейным савеце параіліся і вырашылі, што яно таго не варта. Лепш, чым стра­хавацца ад хваробы, купіць на гэтыя грошы вітамінаў, каб не захварэць. 
Калі жыць з Божай дапамогай і пад яго наглядам, то ўсё будзе добра. 

Галіна Зінкевіч, аграном (без фота):
– Абавязкова! Заўсёды стра­хую пабудовы, машыну, маёмасць ад прыродных катак­лізмаў, стыхійных бед­стваў і надзвычайных вы­падкаў.
Аформіла поліс страхавання жыцця і здароўя на меншага сына. А сябе не страхую. Раней страхавалася, але неяк трапіла ў бальніцу, ніякіх выплат не атрымала – з тае пары перастала.

Алена Якубцэвіч, тэхнічны работнік (без фота):
– Канешне, звяртаюся! Жыццё ж – рэч непрадказальная, асабліва ў нашае хуткаснае стагоддзе. Лічу, што абавязкова варта страхаваць малых дзяцей, якія вельмі актыўна сябе паводзяць. 
Сын у мяне ўжо самастойны – сам страхуе сваё жыццё і тое, што лічыць неабходным, а я апошнія гадоў пятнаццаць страхую толькі дом і маёмасць.

Вера, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

Вера.jpg

– Ні разу ні да якіх стра­хаўшчыкоў не звярталася. У ас­ноўным з імі сустракаецца мая свякроўка Вераніка Іванаў­на – яна страхуе жыццё і маёмасць. Большасць маіх знаёмых, наколькі я ведаю, страхуюць таксама толькі матэрыяльныя каштоўнасці, а не здароўе.
Гэта, лічу, варта рабіць лю­дзям, чыё жыццё і здароўе бывае пад пагрозай: міліцыянеры, выратавальнікі, будаўнікі.
Ці трэба страхаваць дзяцей? Напэўна, так, але калі яны ўжо стануць больш самастойнымі. Мы з мужам раіліся на гэты конт і вырашылі, што пакуль яны пад маім наглядам, страхаваць іх не будзем.

Ганна Маргентал, памочнік выхавацеля:

Маргентал.jpg

– Я не лічу, што страхаванне – неабходная рэч, але лепш зага­дзя «падаслаць саломкі». 
Я нядаўна выступіла ў ролі паручыцеля, дык давялося застрахавацца – без гэтага аніяк, хаця ніколі да гэтага нічога не страхавала. Абяцалі, што ў выпадку некаторых здарэнняў выплаты могуць дасягнуць да 20 тысяч рублёў.
Планую страхавацца і надалей.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский