А якую кнігу вы прачыталі апошняй? Спадзяёмся не "Буквар"...

08:30 / 05.09.2017

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства – свята друкаванай кнігі. 
З гэтай нагоды карэспандэнт «АП» высвятляў у жыхароў і гасцей раёна, якую кнігу яны прачыталі апошняй і ці любяць чытаць увогуле. 

Яніна Забагонская, пенсіянерка: repart.jpg
– Я з дзяцінства люблю чытаць – сама навучылася ў маленстве. У нас дома кніг было ня­шмат, таму я стала частай госцяй у мясцовай бібліятэцы. Якая гэта была радасць, калі новую кніжку брала!

Чытаю шмат і цяпер – і беларускія, і рускія кнігі. З апошняга прачытанага ў душу запала аповесць Алены Васілевіч «Пачакай, затрымайся…»
А вось сучасныя дзеці да кніг не вельмі ахвочыя – напэўна, лянуюцца, ім за камп’ютарам прасцей. Унучку ўсё лета «далучала» да кнігі – здаецца, зацікавіла.

Максім Рэгель, начальнік аддзела райспажыўтаварыства, з сынам Мацвеем:

repart1.jpg

Мацвей:
– Апошняе, што чытаў, – арабскія казкі. Я не люблю чытаць – гэта нецікава, мне больш падабаецца гуляць у планшэце. Аднак тата  не ўключае мульцікі, пакуль я не прачытаю хаця б некалькі старонак.
Максім:
– Апошняя кніга, якую я чытаў,  «Інжынерна-тэхнічная дакументацыя». Але гэта па справах фірмы. А для душы даўно нічога не атрымліваецца пачытаць. Хіба што ў мінулым годзе, калі ляжаў у бальніцы, перачытаў «Майстра і Маргарыту» Булгакава.
Увогуле аддаю перавагу рускім аўтарам і раю ўсім для абавязковага прачытання Булгакава і Гогаля. З замежных пісьменнікаў мне вельмі падабаецца Сцівен Кінг.


repart2.jpgАнжэліка Масойць, студэнтка Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа, і Карына Сяўрыс, студэнтка 

БДПУ імя М. Танка:

Анжэліка:
– Мне вельмі падабаецца беларуская літаратура. Мая любімая кніга – «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна – лічу, што яе павінен прачытаць кожны.
Апошняе, што трапіла мне ў рукі, – «Алхімік» Паўла Каэльё. 
На жаль, цяпер чытаю мала. Большасць з прачытанага – спецыялізаваная літаратура: «Лясная этымалогія», «Біялогія лясных звяроў і птушак» і іншае.
Карына:
– Мне складана знайсці час, каб пачытаць нешта для сябе: увесь час займае вучоба, падрыхтоўка да заняткаў. Да таго ж трэба яшчэ і ў сацыяльных сетках «павісець». А яшчэ для самаразвіцця я запісалася на курсы жэставай мовы.
З апошніх прачытаных твораў мне вельмі спадабаліся «Гульня Эндера» Орсана Скота Карда, «Тры таварышы» Эрыха Марыі Рэмарка, «Дзікая» Шэрыл Стрэйд.

Антон ЧЫК, фота аўтара.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский