Асноўны дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на Астравеччыне: участкі адкрыліся ў 8 гадзін

12:02 / 17.11.2019

З апячатвання скрынь для галасавання членамі выбарчай камісіі ў прысутнасці назіральнікаў ад грамадскіх аб’яднанняў раёна пачаўся асноўны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Яніна Кірэева, старшыня выбарчай камісіі №43:

1.jpg

– 32 выбарчыя ўчасткі працуюць у раёне. На нашым, участку №43, дарэчы, самым вялікім у горадзе, датэрміновае галасаванне прайшло спакойна і актыўна. Парадавала свядомасць выбаршчыкаў, якія прыходзілі галасаваць цэлымі сем’ямі. Спадзяёмся, што ў такім хуткім і дынамічным тэмпе пройдзе і асноўны дзень выбараў. 

..Яшчэ не паспела развіднець, як астраўчане  ланцужком пацягнуліся на ўчасткі, каб аддаць голас за кандыдата па сваёй выбарчай акрузе.

Ірына Шышко, выбаршчык:

2.jpg

– Забегла на выбарчы ўчастак з самага ранку па дарозе на работу, таму што прагаласаваць лічу сваім абавязкам. Спадзяюся, што кандыдат у дэпутаты, за якога паставіла галачку, калі, канешне, яго выберуць і іншыя астраўчане, дапаможа палепшыць умовы нашага жыцця. У прыватнасці, вырашыць шматгадовае пытанне з асфальтаваннем вуліцы Гагарына, на якой я жыву.

Ператварыць дзень выбараў у сапраўднае свята выбарчым камісіям дапамагаюць гандлёвыя кропкі і музычнае суправаджэнне, арганізаванае самадзейнымі творчымі калектывамі і артыстамі раённага аддзела культуры.

3.jpg


Текст: