Островецкий район получил два диплома по итогам работы в 2014 году

13:25 / 25.07.2015
На ліпеньскім пасяджэнні аблвыканкама яго старшыня Уладзімір Васільевіч Краўцоў ўручыў старшыні раённага выканаўчага камітэта Адаму Дзмітрыевічу Кавальку адразу два ганаровыя дыпломы за перамогу раёна ў спаборніцтве розных галін эканомікі.

На пасяджэнні аблвыканкама былі падведзены вынікі работы розных галін гаспадаркі ў 2014 годзе. Астравецкі раён вызначыўся адразу ў двух намінацыях: стаў другім у сацыяльна-культурным развіцці і трэцім – у будаўніцтве і будаўнічай індустрыі. Адпаведныя дыпломы былі ўручаны кіраўніку раёна. За прызавыя месцы ў спаборніцтве наш раён адзначаны ганаровымі дыпломамі і адпаведнымі грашовымі прэміямі.