Беларусь и Китай будут дружить и сотрудничать

08:00 / 16.05.2015
Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін 10-12 мая з дзяржаўным візітам наведаў Беларусь. Ён ажыццяўляўся па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін 10 мая правялі перагаворы ў пашыраным фармаце і вузкім складзе, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый падпісалі амаль два дзясяткі пагадненняў і мемарандумаў на $3,5 млрд. Старшыня КНР Сі Цзіньпін агучыў, што ў цэлым для фінансавання сумесных праектаў Беларусі будзе прадстаўлена новых ільготных і камерцыйных крэдытаў на агульную суму $7 млрд. 11 мая ў Мінску прайшоў Беларуска-кітайскі бізнес-форум, па выніках якога было падпісана 25 пагадненняў.