С Новым годом, дорогие островчане!

23:00 / 31.12.2012
1
Паважаныя жыхары Астравеччыны і госці раёна!
Мы стаім на парозе новага 2013 года. Па традыцыі ў кожнай сям’і, працоўным калектыве ў гэтыя дні падводзяць вынікі. Гэты год быў напоўнены значнымі падзеямі, добрымі справамі, багатым на дасягненні і поспехі, радасці і перамогі. Гарадскі пасёлак Астравец атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. Дзякуючы добрасумленнай працы ўсіх жыхароў раёна, мы завяршаем яго з добрымі вынікамі.
Не згубілі свайго майстэрства працаўнікі сяла, сабраўшы небывалы ўраджай зерневых і бульбы. Шчыра ўдзячны прадстаўнікам усіх прафесій, чыя добрасумленная праца садзейнічае дасягненню агульнага дабрабыту: работнікам будаўнічых арганізацый, гандлёвага і бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны, культуры, банкаўскай сферы, супрацоўнікам органаў унутраных спраў і пажарнай службы, паштальёнам і сувязістам, электрыкам, спартсменам...
Віншуем са святам нашу цудоўную моладзь – юнакоў і дзяўчат, у чыіх руках будучыня нашай дзяржавы. Жадаем вам у Новым годзе настойлівасці і мэтанакіраванасці, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Зямны паклон ветэранам вайны і працы. Вы – наш гонар, прыклад любові да Радзімы. Моцнага вам здароўя, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові і клопату блізкіх людзей.
Дарагія астраўчане, жыхары і госці раёна!
Шчыра віншуем вас з Новым 2013 годам!
Няхай будучы год будзе багатым на новыя дасягненні і перамогі!
Няхай каханне заўсёды будзе ў вашых сем’ях, утульнасць – у дамах, а ўдача – на рабоце.
З Новым годам! З Новым шчасцем!

--------------------------------------------------------------
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.