Са святам 8 Сакавіка!
08:00 / 08.03.2012
Дарагія жанчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын!
У гэты светлы, радасны і па-вясенняму хвалюючы дзень прыміце самыя шчырыя віншаванні і сардэчную ўдзячнасць за працу, пяшчотнасць і цеплыню.
Найбольшы ўклад нашы жанчыны ўносяць у развіццё такіх сфер, як ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне, адукацыя, культура, спорт, фінансава-крэдытная сфера і бізнес.
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва жанчыны зберагаюць утульнасць хатняга ачага, ствараюць гармонію ў сямейных узаемаадносінах, выхоўваюць дзяцей, натхняюць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні.
Нізкі паклон вам за гэта. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, прыгажосцю і любоўю.
Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям! Са святам, мілыя жанчыны!
А.Д. Кавалька, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. Барташэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.