Актуальныя тэмы абмяркоўваліся на дні інфармавання насельніцтва

15:27 / 23.11.2011

На мінулым тыдні ў раёне адбыўся чарговы дзень інфармавання насельніцтва. Тэмы былі абраны розныя: “Вынікі развіцця аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці, Астравецкага раёна за 9 месяцаў 2011 года”, “ВІЧ-граматнасць – надзейная ахова для кожнага, прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, “Прафілактыка правапарушэнняў”, “Работа ў калектывах з абавязанымі асобамі”.


За дзевяць месяцаў бягучага года сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна было выраблена валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 99,8 мільярдаў рублёў. Тэмп роста вытворчасці валавой прадукцыі раслінаводства склаў 114 працэнтаў, жывёлаводства – 104,9 працэнта.
Сустрэча з прадстаўніком абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы, намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама В.С. Навіцкім адбылася ў актавай зале сельскагаспадарчага кааператыва “Гервяты”. На сустрэчу былі запрошаны работнікі амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, настаўнікі сярэдняй школы, члены кааператыва. В.С. Навіцкі расказаў прысутным аб стане спраў па правапарушэннях, аб прафілактыцы п’янства і алкагалізму, аб раскрыцці злачынстваў у вобласці.
Памочнік урача-гігіеніста Астравецкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі В.В. Саковіч падрабязна расказаў аб праблеме ВІЧ-інфекцыі, шляхах яе перадачы, як пазбегнуць ВІЧ-інфіцыравання.
Удзел у правядзенні сустрэчы таксама прынялі першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў М.Я. Халецкі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т.Б. Памецька.
Цікава прайшоў дзень інфармавання ў раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Начальнік прадпрыемства А.Б. Стурліс праінфармаваў рабочых аб выніках работы калектыва за дзевяць месяцаў бягучага года. Па праблемах ВІЧ-інфекцыі выступіла загадчыца аддзела гігіены Рай ЦГЭ Д.І. Лось.
Старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ С.У. Родзь расказаў аб прафілактыцы і прычынах дарожна-транспартных здарэнняў у раёне, а таксама аб асноўных мерах бяспекі пры руху па слізкай дарозе. Прысутныя пацікавіліся ў выступаючага, як трэба правільна карыстацца флікерамі, якія трэба мець дакументы для язды на мапедах і скутарах, якія правілы пры руху спецыяльнай тэхнікі ў гарадскім пасёлку. На ўсе пытанні былі дадзены кампетэнтныя адказы.
Юрысконсульт РУП ЖКГ У.Ф. Макарэвіч азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з работай, якая праводзіцца з абавязанымі асобамі, якія, дарэчы, таксама былі запрошаны на мерапрыемства. На дні інфармавання прысутнічала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Т.М. Букель.
Правесці дзень інфармавання з калектывам сельгастэхнікі дапамаглі памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі В.В. Саковіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама К.Л. Лянкевіч. Удзельнікі сустрэчы атрымалі кампетэнтны адказ на пытанне вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу, а таксама інфармацыю аб прафілактыцы СНІДу.
На сустрэчу ў “Галактыку” з работнікамі ўстаноў культуры раёна была запрошана галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Г.В. Пашук, якая падрабязна рассказала пра эпідэмічную сітуацыю ў раёне, таксама дала кампетэнтныя адказы на шматлікія пытанні па праблеме ВІЧ-інфекцыі. Была паказана дакументальная кінастужка па тэматыцы дня інфармавання «У последней черты».
Для ідэалагічнага актыва раёна тэму развіцця аграпрамысловага комплексу рэспублікі раскрыў рэдактар аддзела эканомікі газеты “Беларуская ніва” А.У. Цыбулька.У сваіх працоўных калектывах дзень інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.


Наступны дзень інфармавання адбудзецца 15 снежня. Накіраваць прапановы і пытанні можна ў аддзел ідэалагічнай работы ці па тэл.: 2-15-79.


Аляксандр Клімчэня, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.