За адраснай дапамогай – у сельсавет

09:30 / 07.11.2011

Як вядома, самыя неабароненыя грамадзяне нашай краіны, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, маюць права на адрасную сацыяльную дапамогу.


Раней, каб атрымаць яе, трэба было сабраць неабходныя дакументы і звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, якое знаходзіцца ў Астраўцы. Для вяскоўцаў гэта ўяўляла пэўную нязручнасць. Таму супрацоўнікі упраўлення пайшлі насустрач людзям і па спецыяльнаму графіку будуць ажыццяўляць прыём дакументаў, неабходных для прызначэння адраснай дапамогі, у сельскіх Саветах па спецыяльнаму графіку. Так, 22 лістапада з 10 гадзін такі прыём будзе ажыццяўляцца ў Астравецкім сельскім Савеце, а з 15 гадзін – у Гудагайскім. 23 лістапада у 9 гадзін раніцы павінны прыйсці ў сельскі Савет тыя жыхары Варнян і навакольных вёсак, якія прэтэндуюць на атрыманне адраснай дапамогі, а ў 11.00 такіх чакаюць у Гервяцкім сельсавеце. 24 лістапада у 9 гадзін раніцы пачнецца прыём у Міхалішкаўскім сельсавеце, а ў 11 гадзін – у Спондаўскім. 25 лістапада супрацоўнікі ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва будуць весці прыём у Трокеніцкім сельсавеце з 9 гадзін, у Кямелішкаўскім – з 10.30, у Падольскім – з 13 гадзін.
Аб тым, якія дакументы неабходна прадаставіць для атрымання адраснай сацыяльнай дапамогі, можна даведацца ў сельскіх Саветах загадзя.


Святлана ІВАНОВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.