Дапамога на дзяцей узрасла

14:41 / 02.11.2011

У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму з лістапада 2011 года павялічыліся памеры дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.


Зараз аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 5747900 рублёў, пры нараджэнні другога і больш дзяцей – 8047060 рублёў.
Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці выплачваецца ў памеры 574790 рублёў.
Аднаразовая дапамога па догляду за дзіцём да 3 гадоў складае 574790 рублёў, з улікам надбаўкі 40% – 804710 рублёў, з надбаўкай 75% – 1005880 рублёў. Пры афармленні малыша ў дзіцячую дашкольную ўстанову, а таксама ў выпадку выхаду маці на працу больш чым на 0,5 стаўкі дапамога па догляду за дзіцём да 3 гадоў выплачваецца толькі напалову.
Аднаразовая дапамога на дзяцей, старэйшых 3-гадовага ўзросту, складае 172440 рублёў, а з улікам надбаўкі 40% – 241410 рублёў.


Тамара ПАХОМЧЫК, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.