Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю наведаў Гродзенскую вобласць

10:18 / 28.09.2011

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь А.С. Якабсон 20 верасня наведаў Гродзенскую вобласць.


У Свіслачы кіраўнік кантрольнага ведамства праінспектаваў цэх па разліву мінеральнай вады Свіслачскага філіяла Гродзенскага абласнога спажыўтаварыства, вытворчасць на якім на працягу 2-х гадоў не наладжана па прычыне закупкі абсталявання, якое не адпавядае тэхналагічным патрабаванням.
У адносінах да дырэктара фірмы пастаўшчыка лініі разліву ўжо ўзбуджана крымінальная справа. Разам з тым, у ходзе візіту А.С. Якабсон адзначыў неабходнасць у рамках расследавання справы, устанавіць ступень адказнасці ўсіх абавязаных асобаў спажыўкааперацыі раёна, якія маюць дачыненне да закупкі абсталявання.
Таксама старшыня Камітэта дзяржкантролю патрабаваў ад кіраўніцтва Гродзенскага абласнога спажыўтаварыства прыняць у самыя кароткія тэрміны адпаведныя меры па выпраўленні сітуацыі і запуску вытворчасці. А ў ходзе судовага разбіральніцтва – поўнай кампенсацыі нядобрасумленным пастаўшчыком затрат, якія былі патрачаны філіялам на дапрацоўку лініі.
У Ваўкавыску А.С. Якабсон правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі горада і раёна. Да кіраўніка кантрольнага ведамства звярнуліся 49 чалавек. Пытанні былі рознымі – добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, рамонт і асфальтаванне дарог, газіфікацыя вёсак, выплата заработнай платы, паляпшэнне жыллёвых умоў, зямельныя пытанні і іншыя. Па кожнаму былі дадзены канкрэтныя ўказанні, выкананне якіх узяў на кантроль Камітэт дзяржкантролю вобласці.
У той жа дзень Старшыня Камітэта дзяржкантролю правёў нараду на будаўнічай пляцоўцы ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, на якой абмяркоўваўся ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву тэхналагічнай лініі па вытворчасці клінкеру “сухім спосабам”, і вуглепадрыхтоўчага аддзялення з пераводам існуючай вытворчасці клінкеру з прыроднага газу на вугаль.
Былі выслуханы справаздачы генеральнай падраднай арганізацыі, заказчыка, падрадчыкаў аб адставаннях ад графіка выканання будаўніча-мантажных работ і мантажу абсталявання. Па выніках нарады дадзены даручэнні прыняць дадатковыя меры па паскарэнню тэмпаў будаўніцтва і забеспячэнню безумоўнага ўводу аб’екта ў запланаваны тэрмін да 1 студзеня 2012 года.


Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Л.В. Анфімаў 21 верасня наведаў Гродна.


Падчас візіту Леанід Васільевіч прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага гарвыканкама. Таксама Л.В. Анфімаў правёў “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі Гродна, на якую звярнуліся 36 чалавек, і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Спектр пытанняў, якія падымалі грамадзяне падчас “прамой лініі” і прыёму грамадзян, быў разнастайным. Гэта капітальныя і бягучыя рамонты дамоў, павышэнне кошту будаўніцтва жылля, рэканструкцыя і няякаснае асфальтаванне дарог, электрыфікацыя мікрараёна “Зарыца-4”, нізкая заработная плата, паляпшэнне жыллёвых умоў, правядзенне камунікацый у мікрараёны Пагараны-Кашэўнікі і Паўднёвы-4, работа ЖЭС, гарачае водазабеспячэнне дамоў і іншае.
Па кожнаму пытанню былі дадзены канкрэтныя даручэнні, выкананне якіх узяў на кантроль Камітэт дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці.
У ходзе візіту Л.В. Анфімаў таксама наведаў ААТ “Гродна Азот” і ААТ “Гродна Хімвалакно”. На прадпрыемствах былі вывучаны пытанні хода рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, аб’яднання двух акцыянерных таварыстваў у адзіны холдынг.


Камітэт дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці.