У Астравецкім раёне пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі

14:19 / 23.09.2011

На гэтым тыдні ў раёне пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, якую ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да канца месяца павінны атрымаць усе непрацуючыя пенсіянеры і работнікі бюджэтнай сферы.
Рашэнне аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі прынята для таго, каб зменшыць наступствы змяншэння рэальных даходаў насельніцтва з-за росту цэн і інфляцыі.