2011 год – час дзелавых людзей

11:02 / 23.03.2011
1

На мінулым тыдні ў раёне адбыўся чарговы дзень інфармавання насельніцтва, які быў прысвечаны тэме: “2011 год – Год прадпрымальнасці”.


2011 год – пачатак новага этапу ў развіцці краіны, для якога характэрны задачы не столькі адраджэння і зберажэння эканамічнага патэнцыялу, колькі  рашучага рыўка ва ўсіх галінах і сферах дзейнасці з мэтай  стварэння новага аблічча эканомікі, выхаду на ўзровень перадавых еўрапейскіх дзяржаў. Здзейсніць такі рывок у эканамічным і сацыяльным плане без актывізацыі прадпрымальніцкіх здольнасцей  грамадзян немагчыма. Менавіта таму бягучы 2011 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены  Годам прадпрымальніцтва.
Задача краіны ў сучасных умовах – стварыць магчымасці для развіцця прадпрымальніцкага сектара эканомікі, развіцця дзелавой ініцыятывы ўсіх грамадзян на сваіх рабочых месцах.
У Астравецкім раёне  дзейнічае 91 малое прадпрыемства, якімі за 2010 год выпушчана прамысловай прадукцыі на сумму 18,8 млрд. рублёў. У раёне па стану на 01.01.2011 года  зарэгістраваны і дзейнічаюць 322 індывідуальныя прадпрымальнікі, у тым ліку ў Астраўцы – 219.
У дзень інфармавання Астравецкі раён наведалі дзве рэспубліканскія і адна абласная інфармацыйна-прапагандысцскія групы. Так, намеснік міністра лясной гаспадаркі К.В. Кажушка сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Варняны. На сустрэчы таксама прысутнічаў Генеральны дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання У.Д. Семянюк і дырэктар дзяржаўнага лесагаспадарчага прадпрыемства “Астравецкі лясгас” Р.М. Доўгі.
Прысутных цікавілі пытанні аб рэалізацыі лясгасам грамадзянам дэкаратыўных саджанцаў, як можна вырашыць пытанне арганізацыі падвозу дроў насельніцтву, а таксама, ці можна грамадзяніну самастойна нарыхтаваць дровы ў лясных масівах раёна? Аддзелам ідэалагічнай работы гэтыя   пытанні для разгляду накіраваны ў Астравецкі лясгас.
Галоўны рэдактар газеты “Беларуская ніва” С.Г. Міховіч наведаў унітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва. У сустрэчы з працоўным калектывам прынялі ўдзел начальнік аддзела эканомікі райвыканкама А.В. Зорка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы К.Л. Лянкевіч.
Начальнік Дзяржаўнага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама” В.Д. Косараў правёў сустрэчу ў калектыве раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ён пазнаёміў прысутных з асноўнай тэмай і становішчам па траўматызму на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. У сустрэчы таксама  прынялі ўдзел начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А.І. Шастайла і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Т.М. Букель.
Работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі цікавілі пытанні цэнаўтварэння на паслугі, прамысловыя тавары  і прадукты харчавання ў раёне, якімі дакументамі яны рэгулююцца. Пытанне для разгляду накіравана ў аддзел эканомікі райвыканкама.
На высокім узроўні прайшоў дзень інфармавання ў Гервяцкім сельскім выканаўчым камітэце. Старшыня сельвыканкама М.У. Шульгін, памочнік пракурора У.М. Лось, начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Г.І. Калтан,  намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Т.М. Драган, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў  Р.І. Гайдуль, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі  Д.І. Петрык сустрэліся з жыхарамі вёсак Гіры і Мацкі. Акрамя асноўнай тэмы дня інфармавання на сустрэчы былі агучаны пытанні супрацьпажарнай бяспекі, дзяржаўнай аховы дзяцей, якія выхоўваюцца ў сацыяльна небяспечных сем’ях.
У працоўных калектывах дзень інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Цікава і змястоўна прайшоў дзень інфармавання ва УАЗ “Астравецкая ЦРБ”, райспажыўтаварыстве, Астравецкім лясгасе, СВК “Міхалішкі”, РУП “Саўгас “Падольскі”.
Наступны дзень інфармавання адбудзецца 21 красавіка 2011 года. Свае пытанні і прапановы дасылайце ў аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, альбо па тэлефонах: 2-15-79, 2-07-59.


Аляксандр КЛІМЧЭНЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.