Якасныя характарыстыкі насельніцтва

15:18 / 22.02.2011

Дзень інфармавання насельніцтва, які адбыўся на мінулым тыдні ў раёне,  быў прысвечаны тэме: “Новыя якасныя характарыстыкі насельніцтва Рэспублікі Беларусь (вынікі перапісу 2009 года і выкананне Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007 – 2010 гады)”.


Па дадзеных перапісу 2009 года насельніцтва Рэспублікі Беларусь склала 9481,1 тысячы чалавек.
У Астравецкім раёне па стану на 14 кастрычніка 2009 года ў раёне  пражывала  24266 чалавек. За дзесяць год насельніцтва раёна скарацілася на 5219 чалавек. У гарадскім пасёлку Астравец пражывае  8285 чалавек, у сельскіх населеных пунктах – 15981 чалавек. Насельніцтва працаздольнага ўзросту склала 13619 чалавек і зменшылася ў параўнанні з 1999 годам на 1448 чалавек.
Узровень адукацыі – адзін з найважнейшых індыкатараў якаснага развіцця грамадства. Вынікі перапісу 2009 года сведчаць аб росце ўзроўню адукацыі жыхароў раёна. Так, на момант перапісу 85,1% жыхароў раёна ва ўзросце 15 гадоў і старэй мелі вышэйшую, сярэдняю і базавую адукацыю.
Астравецкі раён падчас дня інфармавання наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.Г. Голубева. Яна сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Гервяты.
Наведала раён і абласная інфармацыйна-прапагандысцская група ў складзе старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта С.А. Анішчыка,   намесніка  старшыні, начальніка ўпраўлення  арганізацыі сацыяльнай дапамогі камітэта Т.В. Хінскай. З працоўным калектывам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сустрэчу правялі старшыня камітэта С.А. Анішчык і намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла. На сустрэчы з жыхарамі вёскі Міхалішкі і работнікамі СВК “Міхалішкі”  прысутнічалі намеснік старшыні камітэта Т.В. Хінская,  начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Астравецкага райвыканкама Ч.Э. Кандратовіч. Прысутных цікавілі пытанні аб аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі, яе памерах, дакументах, якія патрэбны на тое, каб атрымаць дапамогу. На гэтыя і іншыя пытанні слухачам былі дадзены кампетэнтныя адказы  спецыялістаў.
У рамках дня інфармавання з настаўнікамі гімназіі №1 г.п. Астравец сустрэўся начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама А.І. Сягоднік.
У працоўных калектывах дзень інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Змястоўна праведзены дні інфармавання ў калектывах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Варняны”, Астравецкім лясгасе, раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённым цэнтры эпідэміялогіі, аддзелах культуры, адукацыі і іншых.



Наступны дзень інфармавання насельніцтва адбудзецца 17 сакавіка 2011 года. Свае пытанні дасылайце ў аддзел ідэалагічнай работы па тэлефонах: 2-15-79, 2-05-79.

Аляксандр КЛІМЧЭНЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.