Як будзе адбывацца «жывёльны перапіс» на Астравеччыне?

16:45 / 10.11.2017
2331

Jyv_01.jpgУ адпаведнасці з Пастановай №7 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 8 лютага 2016 года гаспадары буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, коней і свінняў павінны будуць забяс­печыць іх мікрачыпамі, біркамі, а ў некаторых выпадках – татуіроўкамі да канца 2017 года. Ідэнтыфікаваць будуць не толькі жывёл, якіх разводзяць і рэалізуюць індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы, але і прыватную жыўнасць.

Jyv_03.jpgДля чаго мінсельгасхарч увёў «жывёльны перапіс»? Як будзе адбывацца гэтая працэдура на Астравеччыне? Ці ўсім жывёлам патрэбны «за­вуш­ніцы»? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі вядучаму рэгіянальнаму заатэхніку па Астравецкім раёне Люцыі Мечыславаўне Драцкай. 

– Навошта ўводзіцца масавая ідэнтыфікацыя сельскагаспадарчых жывёл?
– Гэта робіцца для таго, каб можна было прасачыць гісторыю жыцця канкрэтнай жывёлы, а на паліцы магазінаў трапляла толькі бяспечнае мяса ці малако ад здаровай жывёлы.
Мне здаецца, кожнаму чалавеку хочацца ведаць, што прадукты харчавання, якія ён набывае ў магазіне ці на кірмашы, якасныя і іх можна спакойна спажываць.
Ідэнтыфікацыя дазволіць адсачыць жыццё жывёліны ад нараджэння да забою. Важна, ад каго яна нарадзілася, дзе ўтрымлівалася, якія пра­філактычныя і дыягнастычныя ветэрынарныя мерапрыемствы праводзіліся.
– Што сабой уяўляе ідэнты­фікацыя? Куды звяртацца сельскім жыхарам, якія хочуць паставіць на ўлік тую ж карову ці свінню?
– Працэдура масавай ідэнты­фікацыі сельскагаспадарчых жывёл павінна завяршыцца да канца 2017 года.
Варта ўдакладніць, што ставіць на ўлік сельскагаспадарчых жывёл трэба толькі ў тым выпадку, калі гаспадар збіраецца рэалізоўваць прадукты жывёльнага паходжання. Калі вы трымаеце жывёлу толькі для ўласных патрэб, то «біркаваць» яе не абавязкова. Але ў тых гаспадароў, чые каровы не будуць «праходзіць» па базе, з 1 студзеня 2018 года не будзе прымацца малако.
Але калі вы трымаеце карову і не збіраецеся здаваць дзяржаве лішкі малака, я ўсё адно параіла б атрымаць на яе «пашпарт». Рагуля можа атрымаць траўму на пашы – у гэтым выпадку гаспадары захочуць здаць яе на мясакамбінат. Але ў іх гэта не атрымаецца, бо карова будзе не  ідэнтыфікавана.

Jyv_04.jpg

VAJNA.jpgКаб зарэгістраваць жывёлу ў спецыяльнай сістэме, гаспадары павінны звярнуцца з квітанцыяй аб аплаце па адрасе: г. Астравец, вул. Карла Маркса, 35 (другі паверх). Разліковы рахунак ёсць у кожным сельвыканкаме. Кошт камплекта бірак для адной жывёлы складае 1 рубель 52 капейкі. Калі чалавек трымае тры каровы, адпаведна, ён павінен заплаціць 4,56 рублёў і прынесці не тры, а адну квітанцыю, дзе будзе пазначана колькасць камплектаў. Затым ён атрымае аплачаную колькасць камплектаў бірак, якія будуць прымацаваны да вуха жывёлы. Кожнаму гадаванцу прысвояць асабісты нумар і завядуць электронны пашпарт, дзе будуць фіксавацца ўсе паказчыкі. Пры страце біркі гаспадару давядзецца звяртацца да нас за дублікатам. 
– Згадзіцеся, не ва ўсіх вяскоўцаў ёсць магчымасць даехаць у Астравец. Што рабіць у гэтым выпадку?
– Вядома, стары чалавек з аддаленай вёскі наўрад ці зможа прыехаць у райцэнтр. У гэтай сітуацыі ён павінен патэлефанаваць па нумару 79-9-12 – мы абавязкова знойдзем выйсце.
Jyv_02.jpg– Добра, атрымаў чалавек біркі – і што з імі рабіць далей? Хто павінен іх прымацоўваць да вуха жывёліны?
– За дапамогай можна звярнуцца да ветэрынарнага ўрача ці заатэхніка па месцы жыхарства. Думаю, ніхто не адмовіць у дапамозе. У іншым выпадку падключым спецыялістаў раённых ветэрынарнай і племянной станцый.
Карыстаючыся выпадкам, ха­чу звярнуцца да вяскоўцаў: не бойцеся ідэнтыфікацыі. Проста карову, што ўтрымліваецца на вашым падворку,  мы «ўпры­­гожым» камплектам «за­вуш­ніц», і яна атрымае пашпарт.
– Дзякуй за гутарку!

Размаўляла Алена ГАНУЛІЧ.
ostrov-red.ganulich@tut.by
Фота аўтара і Юрыя ГОРЫДА.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика