Гордо же взвейся в ясные выси...

15:13 / 14.05.2017

flag1.jpgУрачысты мітынг, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, прайшоў 14 мая на галоўнай плошчы Астраўца.

Свята дзяржаўнай сімволікі адзначаецца ў другую нядзелю мая – яно было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14 лістапада 1995 года.

-З галоўнымі сімваламі краіны звязаны важнейшыя каштоўнасці – суверэнітэт і свабода, згуртаванасць і патрыятызм, захаванне традыцый, імкненне жыць у міры і дружбе. Герб і сцяг нашай дзяржавы – асноўныя фактары кансалідацыі сіл усяго грамадства на пабудову моцнай і працвітаючай Беларусі. Яны адлюстроўваюць маральныя каштоўнасці, добрыя векавыя традыцыі, сімвалізуюць працалюбства і патрыятызм  беларускага народа, - сказаў у сваёй прамове на ўрачыстым мітынгу намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.

flag2.jpg

Сёлета Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага  сцяга Рэспублікі Беларусь адзначаўся напярэдадні Міжнароднага Дня сям’і. І вельмі сімвалічна, што права ўзняць дзяржаўны сцяг было даверана маладой сям’і, першы юбілей якой супаў з юбілеем Астраўца ў статусе горада -- Стасу і Анастасіі Чырыцам.

flag4.jpg

Пад гукі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які спявалі многія з удзельнікаў мітынгу, дзяржаўны сцяг узвіўся ў блакітнае неба – як сімвал нашай моцнай квітнеючай дзяржавы, як надзея на светлую будучыню для усіх грамадзян краіны, як гарант мірнага і шчаслівага жыцця беларусаў.

flag3.jpgflag5.jpg

Ніна АЛЯКСЕЕВА
Текст: Главный администратор