Ещё раз про дрова

10:00 / 15.04.2013
Рэалізацыя дзелавой драўніны для насельніцтва адбываецца па грамадзянска-прававых дагаворах.

Па лініі аблвыканкама чалавеку выдзяляецца 4,9 кубаметра дроў па ільготным кошце. У неабмежаванай колькасці набыць дровы, так як і дзелавую драўніну, можна па прэйскурантных цэнах лясгаса.
Без уліку падатку на дадатковы кошт адзін куб сасны або вольхі (даўжынёй 2 метры, таўшчынёй ад 3 см.) будзе каштаваць 55400 рублёў на франка-лесасецы (у лесе), 83600 рублёў – на франка-верхнім лесаскладзе (каля лесасекі), 111500 рублёў – на франка-прамежкавым лесаскладзе (каля дарогі), 165 300 рублёў – на франка-складзе спажыўца.
Пры дробным водпуску, калі чалавек самастойна нарыхтоўвае дровы, адзін кубаметр сухастою будзе каштаваць ад 576 рублёў (сасна) да 918 рублёў (бяроза).
Водпуск адбываецца па ўзгадненні з лясніцтвам па месцы жыхарства. Па адным ордэры, які выдаецца чалавеку, можна нарыхтаваць да 50 кубоў.
Аднак варта памятаць, што пры самастойнай нарыхтоўцы драўніны трэба прытрымлівацца ляснога заканадаўства.


-------------------------------------------
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.


Фота з сайта blikst.ru.