В Островце состоялся семинар, посвященный обеспечению системности в работе по охране труда и пожарной безопасности

19:00 / 08.04.2013
Амаль кожны з нас думае, што застрахаваны ад няшчаснага выпадку ці траўматызму на вытворчасці. Асабістая адказнасць кожнага работніка і кіраўніцтва прадпрыемства за ахову працы носіць скразны характар: ад аднаго чалавека залежыць жыццядзейнасць усёй арганізацыі.

У Астраўцы адбыўся семінар на тэму: “Забеспячэнне сістэмнасці ў рабоце па ахове працы і пажарнай бяспекі.
Асноўныя парушэнні, якія выяўляюць наглядныя органы, іх папярэджванне”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнікі і спецыялісты па ахове працы ўпраўленняў райвыканкама, члены камісій па прафілактыцы вытворчай траўматызацыі і прафесійнага захворвання пры Астравецкім райвыканкаме і кіраўнікі арганізацый.
Таццяна Уладзіміраўна Міхайлюк – эксперт- аўдытар, дырэктар ААТ “Сфера тэхналогій бяспекі” – пазнаёміла ўсіх прысутных з праблемай арганізацыі работы і забеспячэння сістэмнасці ў ахове працы.
Начальнік аддзела пажарнай бяспекі ДУА “Рэспубліканкі інстытут вышэйшай школы” – Руслан Уладзіміравіч Давідоўскі распавёў пра пажарную бяспеку на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Задача кіраўніцтва арганізацыі ў ахове працы – гэта стварыць сістэму ўзаемадзеяння персаналу, дзе кожны чалавек ведае свае абавязкі. Практыка паказвае, што вытворчая траўматызацыя адбываецца на тых прадпрыемствах, дзе не створана сістэма па ахове працы.


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.


Фота з сайта kstati.dp.ua.