Дороги обрабатываются согласно нормативным срокам

08:00 / 07.04.2013
У рэдакцыю газеты патэлефанавала жыхарка Астраўца. Бацькі жанчыны жывуць у Страчанцы, і цэнтральная дарога, якая вядзе да вёскі, уяўляе сабой суцэльны каток і нясе небяспеку для аўтамабілістаў.

За адказам на пытанне, чаму дарога не пасыпаецца, мы звярнуліся да галоўны інжынера ДРБУ №159 Андрэя Барысавіча Гарохава. Вось што ён нам расказаў:


– Спецыялісты дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы згодна з нарматыўнымі тэрмінамі – гэта значыць, з моманту факта выяўлення галалёду на дарозе.
Дарога да Страчанкі апрацоўвалася пясчана-салявым растворам 19 сакавіка 2013 года, затым – 26 сакавіка гэтага года, што не парушае тэрмінаў. Для прадухілення ўтварэння наледзі на гравійных дарогах выкарыстоўваецца супрацьгалалёдны матэрыял – пясчана-салявыя сумесі 19:1 (5% галіту маркі В і 95 % перапрацаванага пяску 1 класа).
Адначасова пасыпаць дарогі ўсяго раёна складана тэхнічна, пагэтаму жыхарам даводзіцца чакаць некалькі дзён. Хочацца нагадаць жыхарам і гасцям нашага раёна, што ў правілах дарожнага руху ўказана, якім чынам рухацца аўтатранспарту і людзям пры галалёдзе.


Фота з сайта lnu.lg.ua.