Островецким детям-сиротам вручили ключи от квартир

18:00 / 18.07.2012

Цудоўная падстава сабрала ў пятніцу ў райвыканкаме восем дзяцей-сірот, якія дасягнулі паўналецця,  і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Другі раз за апошнія некалькі гадоў жыхарам Астравеччыны ўручалі ключы ад   сацыяльных кватэр, поўны кошт якіх аплаціў рэспубліканскі бюджэт.


Нягледзячы на складаныя ўмовы, звязаныя з выдзяленнем сродкаў на будаўніцтва жылля, Астравецкі райвыканкам змог пабудаваць і выдзеліць 10 кватэр льготным катэгорыям грамадзян. Сёлета яшчэ дзесяць шчасліўчыкаў сталі ўладальнікамі новенькіх аднапакаёвых кватэр, якія знаходзяцца ў доме №6 па вуліцы Казіміра Сваяка Астраўца.


Праўда, не ўсе навасёлы  змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці. А вось Ала Уладзіславаўна Іванцэвіч, Руслан Юр’евіч Мухін, Аляксандр Генадзьевіч  Грынцэвіч, Артур Аляксандравіч  Захарэвіч, Юлія Тадэвушаўна  Стурліс, Людміла Уладзіміраўна  Дударэвіч, Эрнэст Іванавіч  Кулік, Анастасія Вячаславаўна  Абцэвіч з найлепшымі пажаданнямі атрымалі жаданыя ключы ад уласнага жылля  з рук намесніка старшыні Астравецкага  райвыканкама Віктара Збігневіча Свілы.


Навасёлаў таксама прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Вацлававіч Барташэвіч.


З наваселлем!


Алена ЯРАШЭВІЧ. Фота Андрэя ПАМЕЦЬКІ.