С Днём Независимости!

08:04 / 03.06.2012

Паважаныя жыхары Астравеччыны, дарагія ветэраны!
3 ліпеня адзначаецца галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Па волі народа Дзень Незалежнасці  адзначаецца ў дату вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі, тым самым звязваючы ў адно святыя для кожнага з нас паняцці – Свабода і Незалежнасць.
У гэты святочны дзень мы выказваем сардэчную ўдзячнасць вам, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, за ваш неўміручы подзвіг у гады вайны, за пасляваеннае аднаўленне гарадоў і вёсак.
Мы ўдзячны ўсім працаўнікам раёна, хто добрасумленнай працай умацоўвае эканоміку раёна, працуе ў сельскай гаспадарцы, адукацыі, культуры, ахове здароўя, будоўлі, спажывецкай кааперацыі. Няхай прафесійная дзейнасць прыносіць вам задавальненне, а жыццё дае сілы  для рэалізацыі  новых планаў і здзяйсненняў.
Дзень Незалежнасці – гэта  свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, сваёй працай уносіць пасільны ўклад у росквіт роднай зямлі.
Жадаем усім жыхарам Астравеччыны моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.


А.Д.Кавалька, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В.Барташэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.