Звароты грамадзян – пад асаблівым кантролем

08:13 / 02.04.2012

Праца cа зваротамі грамадзян з’яўляецца адной з найважнейшых задач усіх органаў дзяржаўнага кіравання, прыярытэтным накірункам дзейнасці пракурорскага нагляду. У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 «Аб мерах па наступнай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» работа з грамадзянамі з’яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў.


Пракуратурай Астравецкага раёна ў мiнулым годзе разгледжана 61 пісьмовая заява і скарга грамадзян – на 9 зваротаў менш, чым у 2010 годзе.
Звароты тычыліся пытанняў пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства – 31%, за выкананнем закона пры вытворчасці папярэдняга следства і дазнання – 49%, па іншых пытаннях - 20%.
Абгрунтаваным з’яўляўся кожны пяты зварот, якi паступіў у пракуратуру раёна, у тым ліку задаволена 8% зваротаў грамадзян па пытаннях вытворчасці дазнання і папярэдняга следства па крымінальных справах і матэрыялах праверак, 5% зваротаў па пытаннях пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства.
Так, напрыклад, прызнаны абгрунтаваным і задаволены зварот па пытанню нявыдачы Астравецкім прадпрыемствам меліярацыйных сістэм спецадзення. Па выніках выяўленых падчас праверкі парушэнняў абавязкаў наймальніка па забеспячэнні аховы працы работнікоў пракуратурай раёна дырэктару ПМС вынесена прадпісанне аб ухіленні адзначаных парушэнняў працоўнага заканадаўства.
У жніўні мінулага года ў пракуратуру раёна звярнуўся жыхар в. Кямелішкі па пытаннях парушэння РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» працоўнага заканадаўства. Падчас пракурорскай праверкі быў выяўлены шэраг парушэнняў наймальнікам працоўнага заканадаўства, у прыватнасці, пры прыёме на работу не быў заключаны працоўны дагавор, не быў вызначаны рэжым працоўнага часу і працягласці працоўнага тыдня; аплата за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні, адсутнасць даплаты за працу ў начны час. У сувязі з выяўленымі парушэннямі пракуратурай Астравецкага раёна дырэктару саўгаса «Падольскі» вынесена прадпісанне аб ухіленні выяўленых парушэнняў. А работніку растлумачана яго права звароту па пытаннях парушэнняў у налічэнні заработнай платы ў камісію па працоўных спрэчках прадпрыемства.
Па выніках праверак пракуратурай Астравецкага раёна прыняты меры па аднаўленні парушаных працоўных правоў работнiкаў, якія звярнуліся ў пракуратуру са скаргамi, а асобныя службовыя асобы Астравецкага райспажыўтаварыства прыцягнуты пракуратурай раёна да адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасці.
Варта адзначыць, што ўсе прызнаныя абгрунтаванымі звароты па пытаннях нагляду за выкананнем заканадаўства тычыліся парушэнняў працоўных правоў работнікаў, а менавіта – нявыдачы працоўнай кніжкі пры звальненні, парушэнняў парадку афармлення працоўнага адпачынку і несвоечасовай выплаты заробку і адпускных. Акрамя названых, у пракуратуру раёна паступалі звароты па пытаннях адміністрацыйнага заканадаўства, якiя пакiнуты без задавальнення.
Па іншых пытаннях у пракуратуру паступалі звароты з просьбамі прадастаўлення ў суд iскавых заяў аб прызнанні грамадзян недзеяздольнымі, аб абмежаванні злоўжываючых спіртнымі напоямі грамадзян дзеяздольнасці.
Летась пракуратурай Астравецкага раёна былі праведзены тры праверкі выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян у Астравецкім райвыканкаме і раённым прадпрыемстве жыллёва-камунальная гаспадаркі, Астравецкім філіяле «Гроднааблпаліва» і РУП “Астравецкі саўгас «Падольскі». На падставе iх пракуратура раёна вынесла два прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян, кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў раёна за парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.
У 2011 годзе работнікамі пракуратуры Астравецкага раёна на асабістым прыёме прынята 312 чалавек, з іх 42 – па месцы жыхарства і працы. Грамадзянам даваліся неабходныя растлумачэнні па пытаннях, што iх цікавiлi, прымаліся пісьмовыя звароты для правядзення наступных праверак.


Дзмiтрый ДАМАРАД, намеснiк пракурора раёна.