Тыдзень postfactum: суд ці судзілішча?

14:23 / 08.06.2011
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі – практычна ўсё, што засталося ад некалі квітнеючай балканскай рэспублікі.
Здаецца, усё правільна і справядліва – ваенныя злачынцы павінны быць асуджаны і пакараны. Аднак  на лаўцы падсудных Гаагскага трыбунала чамусьці з’яўляюцца пераважна сербы. А прадстаўнікі бакоў, якія процістаялі ім у грамадзянскай вайне, калі і паўстаюць перад судом, то ў хуткім часе апраўдваюцца за недастатковасцю доказаў.


На мінулым тыдні ў Сербіі быў затрыманы і спешна экстрадзіраваны ў Галандыю адзін з былых лідараў самаабвешчанай Рэспублікі Сербскай, былы начальнік штаба ўзброеных сіл названай рэспублікі Ратка Младзіч. Выдача яго міжнароднаму трыбуналу з’яўлялася адной з галоўных умоў уступлення Сербіі ў Еўрасаюз. Пасля чарговага замарожвання працэдуры Младзіч і быў арыштаваны.
Калі пазбегнуць славеснай эквілібрыстыкі кшталту “злачынстваў супраць чалавечнасці” і “парушэння агульнапрынятых правілаў вядзення вайны”, галоўнае, што ставіцца ў віну былому генералу, – генацыд, інакш кажучы – фізічнае знішчэнне баснійскіх мусульман. Называецца нават досыць канкрэтная лічба – не менш 8-мі тысяч чалавек. Дадзены факт увайшоў у гісторыю балканскага канфлікту пад назвай “разьба ў Срэбраніцы”.
Згодна з афіцыйнай версіяй, якой і прытрымліваецца Гаагскі трыбунал, у ліпені 1995 года пасля ўзяцця Срэбраніцы – невялікага гарадка з колькасцю жыхароў меншай, чым у Астраўцы — які ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя з’яўляўся аплотам войск Босніі і Герцагавіны на чале з Насерам Орычам, сербы ўчынілі над мірнымі жыхарамі жорсткую расправу.
8 тысяч чалавек – лічба больш чым значная. Дзіўна, аднак месцы масавага пахавання ахвяр да гэтага часу, нягледзячы на ўсе намаганні следчых, так і не знойдзены. Удалося выявіць толькі каля двух тысяч пахаванняў ваеннаслужачых арміі Босніі і Герцагавіны, якія загінулі падчас штурму. Дарэчы, гэткую колькасць ахвяр прызнаюць і самі баснійскія мусульмане. Прыкладна столькі ж загінула і салдат арміі сербскай.
На жаль, гэта не адзіны “белы сцяжок” у абвінавачванні трыбунала.
Аналізуючы спіс ахвяр “бойні ў Срэбраніцы”, дырэктар белградскага Цэнтра па расследаванню ваенных злачынстваў Міліва Іванішавіч выявіў, што літаральна на наступны год пасля сваёй “смерці” каля 3-х тысяч мужчын галасавалі на выбарах у баснійскі парламент. А яшчэ каля тысячы чалавек загінулі і памерлі задоўга да названых падзей.
І, бадай, самае галоўнае, што дазваляе, прынамсі, усумніцца ў справядлівасці вылучаных Ратка Младзічу абвінавачванняў.
У зоне канфлікту паміж баснійцамі-мусульманамі і сербамі пастаянна знаходзіліся міратворцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у складзе галандскага батальёна. Якой была іх роля ў міжнацыянальным процістаянні – асобная размова. Аднак у афіцыйных дакладах камандавання – ніводнага сведчання аб генацыдзе супраць мірнага насельніцтва. Больш таго, міратворцы вызначалі выключную карэктнасць і цярпімасць сербскіх ваенных у адносінах да мірных жыхароў.
Адкуль жа ўзяліся звесткі аб масавых забойствах і колькасці ахвяр?
Абвінавачванне Гаагскага трыбунала грунтуецца, па сутнасці, на сведчанні аднаго чалавека – былога салдата арміі Младзіча, харвата Дражана Эрмедавіча. З яго слоў, пасля захопу Срэбраніцы яму і яшчэ некалькім салдатам нібыта быў аддадзены загад на расстрэл каля 1000 мусульманскіх ваеннапалонных. І хоць яго сведчанні не знайшлі пацвярджэнняў, трыбунал гэта ніколькі не засмучае.
У вайне не трэба шукаць анёлаў. Па сутнасці вайна – адно вялікае злачынства, якое спрабуюць апраўдаць вышэйшымі ідэаламі і каштоўнасцямі. Так было ўсюды і заўсёды. Так было ў Югаславіі, так будзе, хутчэй за ўсё, і ў Лівіі.
Ратка Младзіч таксама не анёл і нясе сваю долю адказнасці за тое, што адбывалася ў Босніі ў пачатку і сярэдзіне 90-х.
Як не з’яўляецца анёлам і яго “візаві” – узгаданы вышэй Насер Орыч.
У 2003 годзе ён таксама паўстаў перад судом па былой Югаславіі. Абвінавачванні ў яго адрас гучалі сур’ёзныя: знішчэнне сербскіх гарадоў і сёл, расстрэл ваеннапалонных, рабаванне сербскіх сямей, гвалтаванні. Аднак у выніку па ўсіх пунктах Орыч быў апраўданы і выпушчаны на свабоду.
Няма ніякіх сумненняў, што Ратка Младзіч яго лёс не падзеліць. Таму што так трэба. Каму? На гэта пытанне адказалі яшчэ старажытныя рымляне. “Quid prodest!” – шукай, каму выгадна.