Аддзел ідэалагічнай работы атрымаў адказы на пытанні, якія паступілі ад насельніцтва

15:31 / 02.06.2011

Дзень інфармавання насельніцтва адбыўся ў раёне 19 мая і быў прысвечаны тэме “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”.


21 красавіка 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на агульным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі звярнуўся з штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь. Тэма Паслання была абрана наступная: “Прадпрымальнасць, ініцыятыва і адказнасць кожнага – годная будучыня краіны”. У сваім Пасланні Прэзідэнт падвёў вынікі пяцігадовага развіцця краіны і адначасова акрэсліў асноўныя задачы, якія павінны быць вырашаны ў будучым.
У дзень інфармавання наш раён наведала абласная інфармацыйна-прапагандысцская група ў складзе: Ю.В. Масквічова, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама, В.П. Нікалайчыка, генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню палівам “Гроднааблпаліва”,  Г.Б. Таламанава, намесніка старшыні камітэта – начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай планіроўкі, горадабудаўніцтва і архітэктуры камітэта па архітэктуры і будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама, В.М. Аксютчык, намеснік старшыні райвыканкама. Сустрэча адбылася ў актавай зале ДРБУ-159, куды былі запрошаны і работнікі аўтапарка №4.
З педагагічнымі калектывамі Быстрыцкай і  Трокеніцкай  базавых школ сустрэўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы А.Я. Клімчэня.
У працоўных калектывах дзень інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. У дадатак да асноўной на дні інфармавання таксама гучала тэма: “ Аб шкодзе курэння”.


Аддзел ідэалагічнай работы атрымаў адказы на  пытанні, якія паступілі на мінулым дні інфармавання:


*На пытанне жыхароў вёскі Варняны аб рабоце дзіцячага садка ў суботу, адказ даў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама В.В. Млечка, які паведаміў, што пытанне разгледжана, але яго вырашэнне патрабуе дадатковых грашовых сродкаў. Пры іх наяўнасці дзіцячы садок будзе працаваць  у рэжыме шасцідзённага працоўнага тыдня.
*Аб рэканструкцыі ачысных збудаванняў, размешчаных па вуліцы Маладзёжнай у вёсцы Варняны, адказ даў дырэктар раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі А.Б. Стурліс.  Дырэктар паведаміў, што ў мінулым годзе дамова была заключана з сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам “Варняны”, за кошт якога і была праведзена ачыстка на сумму 4,3 млн. рублеў. У гэтым годзе неабходна заключыць дамовы з жыхарамі з аплатай за ачыстку і абясшкоджванне каналізацыйных  сцёкаў.
*Жыхары вёскі Трокенікі цікавіліся, чаму не вядуцца работы па будаўніцтву лазні ў весцы. Як паведаміла дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама Т.А. Кацяк, будаўніцтва лазні будзе адноўлена пры наяўнасці грашовых сродкаў.



Наступны дзень інфармавання адбудзецца  16 чэрвеня 2011 года па тэме “Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, як важнейшы фактар развіцця дзяржавы ў сучасных умовах”.  Свае пытанні можна накіраваць у аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама па тэлефонах:  2-15-79, 2-07-59.

Аляксандр Клімчэня, начальнік аддзела  ідэалагічнай работы.