Чарговы дзень інфармавання прайшоў у раёне

07:29 / 27.10.2010

Усебеларускі народны сход – вопыт дэмакратыі – такая тэма была прапанавана слухачам на мінулым тыдні, падчас правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва.


Адной з найбольш важных форм народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца Усебеларускі народны сход, які вызначае асноўныя накірункі развіцця краіны на пяцігадовы тэрмін.
За гады суверэннага развіцця ў рэспубліцы праведзены тры Усебеларускія народныя сходы – у 1996, 2001 і 2006 гг. Так, напрыклад, трэці Усебеларускі народны сход, які адбыўся 2-3 сакавіка ў Мінску ў 2006 годзе, узяў курс на кардынальныя змены ў якасці жыцця насельніцтва. Яго дэвіз – “Дзяржава для народа”. Сёння Рэспубліка Беларусь – стабільная ва ўсіх адносінах краіна, якая дынамічна развіваецца. Палітыка кіраўніцтва рэспублікі накіравана на павышэнне заработнай платы, пенсій, стварэнне новых працоўных месцаў, падтрымку адукацыі, аховы здароўя, маламаёмасных сем’яў, малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў.
Чацвёрты Усебеларускі народны сход адбудзецца 6-7 снежня 2010 года ў Мінску. Колькасць удзельнікаў яго складае 2500 чалавек, у тым ліку будуць абраны і прадстаўнікі нашага раёна.
У адзіным дні інфармавання насельніцтва прыняў удзел С.А. Анішчык, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Гродзенскага аблвыканкама.
Падчас адзінага дня інфармавання з жыхарамі Трокеніцкага сельскага Савета сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ч.Э. Кандратовіч. Акрамя асноўнай тэмы дня інфармавання, яны адказалі на пытанні слухачоў.
У сваіх працоўных калектывах па тэме дня інфармавання выступілі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.



Аддзел ідэалагічнай работы атрымаў адказы, якія былі пастаўлены насельніцтвам на мінулых днях інфармавання.

Як паведаміў начальнік РУП ЖКГ А.Б. Стурліс, прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі аказвае платныя паслугі насельніцтву ў адкачцы адходаў па цане за 1м3 – 5814 рублёў, кошт прабегу спецаўтамабіля за 1 кіламетр складае 658 рублеў. Для вырашэння пытання вывазу адходаў неабходна падаць заяўку ў дыспетчарскую службу РУП ЖКГ па тэлефоне 2-16-90 і пасля выканання работ правесці аплату аказаных паслуг. Прадпрыемства рэкамендуе тым жыхарам, якія пражываюць у аддаленых ад Астраўца населеных пунктах, падаваць заяўкі ад некалькіх жыхароў, што дазволіць знізіць кошт паслуг.
***
Выконваючы абавязкі галоўнага ўрача УАЗ “Астравецкая ЦРБ” У.Ч. Мажэйка паведаміў, што па штатнаму раскладу пасада доктара-стаматолага ў в. Падольцы не прадугледжана. Жыхары Падольскага сельскага Савета адносяцца да зоны абслугоўвання Кямелішкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. З 1 жніўня 2010 года ў амбулаторыі працуе ўрач-стаматолаг, які па графіку аглядае і саніруе вучняў школ.



Наступны дзень інфармаванне пройдзе 18 лістапада і будзе прысвечаны тэме: Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011 – 2015 гг. – новы твар беларускай дзяржавы”.

Свае пытанні вы можаце задаць па тэлефонах аддзела ідэалагічнай работы – 21-5-79, 20-7-59.

А. КЛІМЧЭНЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы.