Новыя кіраўнікі ўзначалілі органы мясцовай улады

11:43 / 25.05.2010

На выбарах у мясцовыя Саветы былі абраны новыя склады не толькі абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, але і сельскіх. Нядаўна прайшлі арганізацыйныя сесіі ўсіх дзевяці новаабраных сельскіх Саветаў раёна, на якіх абраны іх старшыні.


Такім чынам, старшынёй Астравецкага сельскага Савета на чарговы тэрмін дэпутаты абралі Віктара Іванавіча Ермака, Гудагайскі Савет зноў узначаліла Марыя Іванаўна Безляповіч, Гервяцкі – Міхаіл Уладзіміравіч Шульгін, Кямелішкаўскі – Сяргей Уладзіміравіч Кошчыч, Міхалішкаўскі – Генрык Іосіфавіч Часнойць, Падольскі – Рыгор Часлававіч Цэйка, Спондаўскі – Віталій Іванавіч Івашкевіч.
Новыя кіраўнікі ўзначалілі органы мясцовай улады толькі ў Варнянах і Трокеніках. У самым буйным сельсавеце раёна – Варнянскім – старшынёй абрана Марыя Зыгмундаўна Шыманец, а ў Трокеніцкім – Іван Мечыслававіч Сянюць.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.