Новы дырэктар у Камбіната бытавога абслугоўвання

08:33 / 16.03.2010
Наталля Анатольеўна Селівон, якая ўзначальвала гэтае прадпрыемства апошнія некалькі гадоў, звольнілася з работы ў сувязі з пераменай месца жыхарства.
Дырэктарам Астравецкага УКПБА прызначана Валянціна Міхайлаўна Ляцкая, якая да гэтага працавала намеснікам дырэктара прыватнага унітарнага прадпрыемства “Прамгасгандаль “Амега” Астравецкага райспажыўтаварыства.
Валянціна Міхайлаўна нарадзілася 3 лютага 1959 года ў вёсцы Вольгаўцы Лідскага раёна. У 1989 годзе закончыла Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці “таваразнаўства і арганізацыя гандлю нехарчовымі таварамі”. Працавала на розных пасадах у Астравецкіх райспажыўтаварыстве.
Пажадаем Валянціне Міхайлаўне поспехаў на новым і вельмі няпростым участку дзейнасці.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.