О переносе рабочих дней в мае

15:00 / 18.04.2013
У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2013 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 года №1000.

Так, працоўны дзень з пятніцы 10 мая 2013 года пераносіцца на суботу 18 мая гэтага года.
Адпаведна беларусы будуць адпачываць:
1 мая (Свята працы),
з 9 мая па 12 мая,
14 мая (Радуніца. Дзень памінання нябожчыкаў).

Прадастаўлена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.