Ворнянцы в тройке лучших
23:10 / 10.09.2012
Штогод Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт арганізоўвае конкурс на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ў арганізацыях вобласці.
Сёлета ў гэтым конкурсе сярод сельскагаспадарчых, лясных і перапрацоўчых прадпрыемстваў наш раён прадстаўляў СВК “Варняны”. І што прыемна – трапіў у тройку прызёраў. Гэта, дарэчы, цалкам заслужана!
Яго кіраўнік – старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Аляксандр Часлававіч Вярбовіч па выніках работы за 2011 год рашэннем Гродзенскага аблвыканкама №298 быў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені, а прадпрыемства атрымала прэмію ў памеры 75 базавых велічынь.
Віншуем з узнагародай!
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.