Главные вопросы дня информирования: выборы и безопасность

22:46 / 22.08.2012

Чарговы дзень інфармавання насельніцтва прысвячаўся тэмам: ”Развіццё парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь” і “Забеспячэнне бяспекі дарожнага руху ў Астравецкім раёне”.


Істотная роля ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці краіны належыць Парламенту – Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам краіны. Яго асноўныя задачы – распрацоўка заканадаўчай базы для развіцця беларускай дзяржаўнасці, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян, эканамічных пераўтварэнняў у краіне, зацвярджэнне рэспубліканскага бюджэту.
Парламет складаецца з двух палат – Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў Парламента – чатыры гады.
18 чэрвеня 2012 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 23 верасня 2012 года прызначаны выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Склад Палаты Прадстаўнікоў – 110 дэпутатаў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выбіраюцца па аднамандатных выбарчых акругах непасрэдна грамадзянамі. Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў было створана адпаведна 110 выбарчых акруг, у тым ліку 13 на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Астравецкі раен разам са Смаргонскім увайшлі ў склад Смаргонскай выбарчай акругі №59. Яе месца знаходжання: г. Смаргонь, вул. Леніна, 5, кабінет 416.
Правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў забяспечваюць наступныя выбарчыя камісіі: Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, акруговыя выбарчыя камісіі, участковыя выбарчыя камісіі.
У склад акруговых выбарчых камісій увайшло 1430 чалавек.
Усяго па краіне створана 6345 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, у тым ліку 724 у Гродзенскай вобласці, 37 у Астравецкім раёне.
8 жніўня 2012 года завяршылася фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій. Колькасны склад камісій па Гродзенскай вобласці склаў 8602 чалавек, у тым ліку па Астравецкаму раёну – 373 чалавекі.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у раёне ажыццяўлялася шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву і ад палітычнай партыі. Зараз акруговая выбарчая камісія правярае дакументы, прадастаўленыя кандыдатамі. Пасля іх рэгістрацый пачнецца прадвыбарчая агітацыя.
Галоўная мэта выбараў – абранне канструктыўна мыслячага, актыўнага дэпутацкага корпуса.
У гэтым годзе ў раёне дасягнуты пэўныя станоўчыя зрухі па забеспячэнню дарожнай бяспекі грамадзян. Знізілася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў і колькасць загінўшых у іх. У першым паўгоддзі 2011 года на дарогах раёна загінулі 4 чалавекі, у гэтым годзе – 1. Па сельскіх Саветах дарожна-транспартныя здарэнні размеркаваліся наступным чынам: Трокеніцкі сельскі Савет – 3, г.Астравец – 2, Астравецкі, Гервяцкі, Варнянскі і Спондаўскі сельскія Саветы – 1. Асноўнымі прычынамі ДТЗ з’яўляліся: няправільны выбар хуткасці руху з улікам дарожных умоў – 50% аўтааварый,парушэнне правілаў дарожнага руху п’янымі кіроўцамі – 33%, парушэнне правілаў дарожнага руху п’янымі пешаходамі – 17% аўтааварый.
Супрацоўнікамі ДАІ праведзены мэтавыя акцыі з рознымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху “Увага, дзеці!”, “Матацыкліст”, “Дзяржтэхагляд”, “Хуткасць” і інш.
У дзень інфармавання Астравецкі раён наведала абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе: А.Г. Русанава, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама, А.В. Вайцяховіча, намесніка старшыні камітэта – начальнік упраўлення жывёлаводства і племянной справы камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама, Я.М. Жабруна, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама.
Сутрэча адбылася з працоўнымі калектывамі раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і МПМК-158. Цікава і рознабакова Я.М. Жабрун расказаў прысутным аб развіцці парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь, азнаёміў з інфармацыяй аб рабоце абласных архіваў і аб магчымасці кожнага даведацца аб сваёй радаслоўнай.
Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці і Астравецкага раёна паведаміў А.Г. Русанаў. Аб новых тэхналогіях у жывёлагодоўлі, будоўлі малочна-таварных ферм расказаў А.В. Вайцяховіч. Па тэме забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў Астравецкім раёне выступіў начальнік аддзялення ДАІ Астравецкага раёна У.І. Александровіч.
На сустрэчы таксама прысутнічаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама У.С. Ластоўскі. На пытанні слухачоў выступаючымі былі даны кампетэнтныя адказы.
Сустрэчу з працоўным калектывам аддзела адукацыі і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі правёў стажор суддзі суда Астравецкага раёна А.В. Раткевіч.
У форме дыялога прайшоў дзень інфармавання ў СВК “Гервяты”, які правяла намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце А.І. Пілецкая. На сустрэчу быў запрошаны ўчастковы інспектар А.І. Лукша, які адказаў на шматлікія пытанні грамадзян аб стане бяспекі дарожнага руху ў раёне і вобласці.
Актыўны ўдзел у дні інфармавання насельніцтва прынялі намеснікі старшыні райвыканкама, супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы Астравецкага райвыканкама.
У сваіх працоўных калектывах дзень інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.
Пытанні, якія вас хвалююць, вы можаце задаць па тэлефонах 2-15-79, 2-35-03.



Аляксандр КЛІМЧЭНЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы.