Са светлым святам Пасхі!

08:11 / 21.04.2019

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова!

Жадаем вам узнёсласці духу, згоды з сумленнем, шчасця, паразумення з людзьмі, цярпення і аднаўлення.  Няхай гэты вялікі, светлы дзень ўмацуе веру і надзею, азнамянуе сабой сапраўднае духоўнае адраджэнне сусветнага грамадства на падставе вечных хрысціянскіх каштоўнасцей. 
Моцнага вам здароўя, вялікіх духоўных набыткаў! Няхай жа з мёртвых паўсталы Хрыстос будзе жаданым госцем вашых думак, слоў і ўчынкаў! Няхай ваша традыцыйнае і святочнае прывітанне «Хрыстос уваскрос!» знойдзе ў кожным поўны аптымізму і радасці жыцця з Богам удзячны адказ: «Сапраўды ўваскрос!»

І.Я. Шалудзін, старшыня Астравецкага 
раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. Тальчук, старшыня Астравецкага 
раённага Савета дэпутатаў.

3333.jpg

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Велікодная радасць асвеціць у нядзелю Касцёл ва ўсім свеце, а ў сэрцах хрысціян загучыць шчаслівае «Алелюя!» Святкуючы ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыста, мы прызнаём перамогу, якую Сын Божы здабыў над грахом і смерцю.
З нагоды пасхальнай радасці складаю вам, дарагія браты і сёстры, сардэчныя віншаванні. Няхай перамога Хрыста над смерцю напаўняе кожны дзень вашага жыцця радасцю, сэрцы – спакоем і дазваляе ісці за Збаўцам шляхам веры, надзеі і любові. 
Жадаю кожнай сям’і Божага благаславення, добрага здароўя, узаемаразумення і павагі.
Езус Хрыстус з мёртвых паўстаў!

Ксёндз-канонік Юзаф БАГДЗЕВІЧ, 
дэкан Астравецкі. 


Текст: Главный администратор