У Дзень маці ордэн Маці атрымалі дзве жанчыны з Астравецкага раёна
Падчас святкавання Дня маці на Астравеччыне дзве жыхаркі нашага раёна атрымалі важнейшую мацярынскую ўзнагароду – ордэн Маці.
Падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня маці, якое прайшло ў кінаканцэртнай зале «Астравец», дзвюм шматдзетным жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяцёра і больш дзяцей, уручылі ордэны Маці – адпаведны ўказ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня.
Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла павіншаваў жанчын са знамянальнай падзеяй у іх жыцці і ўручыў ордэны Маці жыхарцы вёскі Чэрнішкі Алесі Бразевіч, у сям’і якой выхоўваецца пяцёра дзяцей, і Святлане Гембальскай з хутара Даўнарышкі, якая нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзетак.
Віншуем з заслужанай узнагародай!