Лучшим ученикам Островетчины вручили паспорта в День Конституции

11:16 / 16.03.2017

vruchenie_pasportov1.jpg

Ва ўрачыстай абстаноўцы святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі ГА БРСМ “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” адораным і таленавітым вучням Астравеччыны былі ўручаны пашпарты.

vruchenie_pasportov10.jpg

Павіншаваць прысутных з дзяржаўным святам і атрыманнем галоўнага ў жыцці дакумента прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Уладзіміраўна Сянюць, пракурор Астравецкага раёна Уладзімір Мікалаевіч Лось, начальнік РАУС Андрэй Пятровіч Форысь і выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Віялета Юр’еўна Алексеявец.

– Канстытуцыю справядліва называюць галоўным асноўным законам дзяржавы, які гарантуе абарону правоў і свабод асобы, дынамічнае сацыяльнае і эканамічнае развіццё і забяспечвае паспяховае фарміраванне грамадства, – сказала падчас выступлення І.Э. Тальчук. – Асноўны закон абвяшчае нашу краіну сацыяльнай дзяржавай, палітыка якой накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для забеспячэння дастойнага жыцця і развіццё чалавека. Дзяржаўная палітыка ў адносінах да моладзі з’яўляецца адной з прыярытэтных у Беларусі. А фарміраванне патрыятызму, шчырай любові да Радзімы – адной з важнейшых задач. Спадзяюся, што кожны вучань, які сёння атрымае галоўны дакумент, – пашпарт – разумее, што быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – вялікі гонар і адказнасць. 

vruchenie_pasportov2.jpg

vruchenie_pasportov3.jpg

vruchenie_pasportov4.jpg

vruchenie_pasportov5.jpg

vruchenie_pasportov7.jpg

vruchenie_pasportov9.jpg

У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі ГА БРСМ “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” адораныя дзеці-пераможцы алімпіяд, абласных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і актывісты ўстаноў адукацыі – Мікіта Васільчык, Караліна Захарэўская, Вадзім Янкун, Анастасія Субаткевіч, Дзяніс Мацкела і Яўген Субач, прамовілі клятву маладого грамадзяніна і пад дружныя апладысменты атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў пашпарт і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Да віншавальных слоў далучыліся пракурор Астравецкага раёна У.М. Лось і начальнік РАУС А.П. Форысь, якія расказалі, для чаго патрэбен гэты дакумент, а таксама нагадалі, што з атрыманнем пашпарта ў юных грамадзян з’явіліся  не толькі правы, але і абавязкі перад сваёй краінай і грамадствам.

Са знамянальнай падзеяй павіншавала адораных вучняў і выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ В.Ю. Алексеявец.  

Марына МАЦКЕВІЧ.

ostrov-red.matskevich@tut.by

Текст: