Алея, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі, з’явілася на Астравеччыне

15:17 / 20.04.2019

Тэрыторыя каля Варонскага дома культуры з раніцы ў суботу напоўнілася людзьмі.

Пасадзіць дрэва ў рамках рэспубліканскага суботніка   і пакінуць памяць аб сабе ў гісторыі раёна вырашылі многія. Сярод іх – прадстаўнікі раённых арганізацый “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, дэпутаты, прадстаўнікі сельскага Савета, сектара культуры, Варонскай пачатковай школы і жыхары Вароны.

2.jpg

– Гэты год юбілейны для нашай краіны і нашага раёна. Мы шануем памяць пра тых людзей, якія змагаліся за мірнае неба, за нашу свабоду і незалежнасць, таму сёння ў Вароне заклалі алею грамадскіх аб’яднанняў, – расказала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Раткевіч. – Падтрымала нас і мясцовае насельніцтва – і мы спадзяёмся, што яны зберагуць гэтую алею для будучых пакаленняў.

З задавальненнем у пасадцы дрэў прынялі ўдзел і ўсе неабыякавыя людзі. Сярод іх – жыхарка Вароны, настаўніца мясцовай школы Галіна Статкевіч.

14.jpg

– Мы рады, што наш парк аднавіўся. Тут прыемна будзе прагуляцца маладым матулям з дзецьмі. Думаю, што сённяшні дзень стане пачаткам па добраўпарадкаванні гэтай тэрыторыі. З часам мы разаб’ем тут клумбы, пасадзім кветкі, хацелася б, каб размясцілася і дзіцячая пляцоўка, – гаворыць Галіна Юльянаўна. – Мы знаходзімся на міжнароднай дарозе – і ўсе, хто тут праязджае, змогуць палюбавацца чысціней і добраўпарадкаванасцю нашай роднай вёскі

Нагадаю, днямі падобны парк заклалі каля філіяла тэрытарыяльнага цэнтра ў Падольцах – тады да работ па азеляненні роднай краіны далучыліся ветэраны Астравеччыны.

3.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg




Текст:
Фото: Елена Ярошевич