Ці патрэбна ў Малях школа? – пра гэта гаварылі падчас сустрэчы з насельніцтвам

13:47 / 08.04.2019
Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла і начальнік аддзела адукацыі Аксана Землякова сустрэліся з працоўным калектывам Мальскага НПК, каб абмеркаваць тэму сакавіцкага дня інфармавання, а таксама надзённыя пытанні і праблемы ўстановы. 

– Сёлета наша краіна адзначае 25-годдзе з дня  прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.  У яе першым артыкуле даецца азначэнне нашай дзяржавы як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, якая абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак, –  адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла. –  І разам з тым вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы з’яўляецца  чалавек, яго правы, свабоды, гарантыі і іх рэалізацыя.

1.jpg

Віктар Свіла распавёў пра час, калі была прынята Канстытуцыя, пра змяненні і дапаўненні, якія былі ў яе ўнесены падчас  рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў, пра кантроль за канстытуцыйнай законнасцю і мерапрыемствы, якія прайшлі ў краіне і нашым раёне з нагоды юбілею Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам была абмеркавана і тэма рэарганізацыі Мальскага дзіцячага садка – пачатковай школы ў дзіцячы садок. 
Гэту ж тэму абмеркавалі з бацькамі дзяцей, што наведваюць гэтую ўстанову, падчас выязнога прыёму, які на мінулым тыдні правяла начальнік аддзела адукацыі.

Для рэарганізацыі Мальскага НПК  ёсць некалькі падстаў. Па-першае, у існуючых гарадскіх школах і той, што павінна быць уведзена ў эксплуатацыю ў гэтым годзе, створаны цудоўныя ўмовы для навучання дзяцей. Па-другое, утрыманне школьнікаў у Мальскім НПК вельмі дарагое: на аднаго вучня  па рэспубліцы  выдаткоўваецца 950 рублёў у год,  у Мальскай школе адзін вучань «каштуе» 16,9 тысячы рублёў –  гэта ў 18 разоў перавышае закладзены нарматыў. 

545.jpg

– З кожным годам школьнікаў у Малях таксама становіцца менш. Калі сёння тут вучыцца ўсяго 20 дзяцей, то на 1 верасня 2022 года застанецца толькі 12, –  расказала Аксана Землякова. –   Сярэдняя на­паў­няльнасць класаў –  4-5 вучняў.

Менавіта таму на парадку дня і паўстала пытанне  рэарганізацыі. Да таго ж гэта працэдура прадугле­джа­на планам па ліквідацыі і рэарганізацыі навучальных устаноў, зацверджаным  Міні­стэр­ствам адукацыі.  Мяркуецца, што пераафармленне скончаць да 1 верасня – і Дзень ведаў мальскія школьнікі сустрэнуць у адной з гарадскіх устаноў. 

– Пасля рэарганізацыі НПК школьнікі змогуць прадоўжыць навучанне ў новай установе, якая будуецца ў другім мікрараёне, або, пры наяўнасці вольных месцаў, пайсці ў любую гарадскую школу. Пры жаданні ў новую школу дзеці змогуць перайсці ўсім класам. Для вучняў будзе арганізаваны  падвоз, –  расказала Аксана Анатольеўна.

Мальскім  настаўнікам таксама прапануюць новае месца работы. 
Разам з тым лепшыя ўмо­вы будуць створаны для хлопчыкаў і дзяўчынак, што працягнуць атрымліваць да­школьную адукацыю ў Мальскім дзіцячым садку.

Текст:
Фото: фота з архіва Мальскага НПК