Сельский сход прошел в Ворнянах

08:20 / 26.02.2018

Чарговы сельскі сход сабраў у аграгарадку Варняны суб’ектаў прафілактыкі. На гэты раз прадстаўнікоў розных службаў і арганізацый сустракалі ў Варнянскай школе.

газета 012.jpg

Сельскі сход, на якім разглядаліся пытанні пажарнай бяспекі, выкарыстання электрапрыбораў і арганізацыі бяспечнага пражывання грамадзян, адкрылі старшыня мясцовага сельвыканкама Аляксандр Часлававіч Вярбовіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук.

газета 042.jpg

З дакладамі перад супрацоўнікамі школы, КСУП “Варняны” і раённага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства выступілі кіраўніцтва і супрацоўнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, раёна газазабеспячэння, тэрытарыяльнага цэнтра і энерганагляду.

газета 029.jpg

Жыхары Варнянскага сельсавета ні адно выступленне не пакінулі без увагі – на сходзе былі падняты пытанні газіфікацыі некаторых вуліц аграгарадка, рамонту дарог і навядзенню парадка на тэрыторыі пустуючых будынкаў і аб’ектаў.

У той жа дзень супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі работу і са школьнікамі: дзяцей чакала пажарная эстафета і віктарына, паказальныя выступленні з тушэннем пажара і знаёмства з аварыйна-выратавальнай тэхнікай.

IMG_20180220_144059_HDR.jpg

IMG_20180220_143556_HDR.jpg

Статыстыка:

У 2018 годзе ў Астравецкім раёне ўжо адбылося два пажары – абодва на тэрыторыі Варнянскага сельскага Савета. У мінулым годзе ў гэтым жа сельсавеце адзін чалавек загінуў на пажары.



Текст: