Почему я пойду на выборы?

16:22 / 05.02.2018
Вікторыя Казіміраўна Варановіч, настаўнік выяўленчага мастацтва Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў:

IMG_0650.jpg

– Я заўсёды ўдзельнічаю ў выбарах – падчас іх закладваюцца асновы тых падзей, якія павінны змяніць наша жыццё да лепшага. 
Нехта скажа, што яго голас ні на што не ўплывае, а потым бу­дзе сядзець дома і крытыкаваць уладу. Але гэта няправільна. Трэба займаць актыўную жыццёвую пазіцыю: адстойваць свае правы і даносіць свае пажаданні да дэпутата. Як ён можа ведаць вашы праблемы, калі вы з ім ні разу не сустракаліся, не гаварылі і ўвогуле не ведаеце, хто ён, ваш дэпутат?

Кандыдатам у дэпутаты ад Дайлідскай выбарчай акругі вылучана Данута Аляксандраўна Казюлевіч. 
Хачу пажадаць ёй перамогі ў выбарах і актыўна адстойваць пазіцыі жыхароў нашай выбарчай акругі ў штодзённых пытаннях.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский