Лесхозовцы победили в областной спартакиаде работников леса
На вынікі спаборніцтва паўплывалі і здабыткі зімовай спартакіяды, дзе нашы “лясныя” спартсмены перамаглі астатніх у гульні ў шашкі, у шахматах сталі трэцімі, а ў дартсе – чацвёртымі. Лясныя лыжныя гонкі не ішлі ў залік спартакіяды.
У спартыўна-аздараўленчым комплексе “Алімпія” разгарнулася барацьба паміж камандамі ўсіх лясгасаў вобласці. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе не толькі індывідуальныя віды спорту, але і масавыя.
Сямёрка астравецкіх футбалістаў – Аляксандр Шостак, Павел Афонін, Юрый Касцюкевіч, Валерый Стэх, Дзмітрый Урбановіч, Віталь Шарэйка, Алег Бондзікаў – заняла трэцяе месца ў міні-футболе.
У настольным тэнісе нашы “ўзялі” шостае месца, а ў валейболе пашанцавала крыху менш – толькі дзесятая пазіцыя.
Віталь Грамбоўскі, Алег Мялешка і Віктар Фронскі паказалі сябе на спаборніцтвах сапраўднымі асілкамі: першае месца ў гіравым відзе спорту і восем ачкоў прынеслі сваёй камандзе цяжкаатлеты.
Нежартоўная барацьба разгарнулася ў шматбор’і паміж астравецкімі і скідзельскімі лясгасаўцамі. Вырваць камандную перамогу ў гэтым відзе спорту дапамагло сапернікам адно ачко. У індывідуальным заліку Аксана Сацура ўпэўнена перамагла ў сваёй узроставай групе і яшчэ раз пацвердзіла сваю неда сягальнасць. Калегу падтрымаў і Міхаіл Буланаў, які выступаў ва ўзроставай групе за 50 гадоў.
Уладзімір Салавей, Іван Валошын, Вольга Трамбовіч крыху не дацягнулі да прызавых месцаў і занялі чацвёртыя пазіцыі ў заяўленых відах.
У стральбе з лука па-за конкурсам выступаў Дзмітрый Урбановіч, страла якога была самай трапнай.
“Лясныя” спартсмены выступілі бліскуча, што і дазволіла камандзе Астравецкага лясгаса заняць першае месца ў вобласці сярод адзінаццаці каманд. А “залатыя” прызёры ў сваіх відах спорту паедуць на рэспубліканскія спаборніцтвы.
Кубак, ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі знайшлі сваіх пераможцаў!
___________________
Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з сайта gplho.by.