Выпускники Островецкой детско-юношеской спортивной школы завоевали золотые и серебряные медали на первенстве Беларуси по лёгкой атлетике

09:00 / 22.06.2013
Хто хутчэй, вышэй, мацней, высвятлялі юныя лёгкаатлеты на першынстве Беларусі сярод юніёраў 1994-95 гадоў нараджэння. Залатымі і сярэбранымі медалямі адзначыліся на спаборніцтве і нашы землякі, выпускнікі Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Яна Гануліч выступала ў двух відах: бегу на сто метраў з бар’ерамі і скачках у даўжыню. На стометроўцы дзяўчына толькі крыху не дацягнула да перамогі і стала сярэбранай прызёркай. Затое ў другім спаборніцтве ёй не было роўных, і Яна стала чэмпіёнкай.
Падтрымаў зямлячку добрым вынікам на першынстве і Томас Нарушыс. У спартыўнай хадзьбе на дзесяць кіламетраў хлопец заняў другое месца.
Таксама сярэбранай прызёркай спаборніцтва ў кіданні дыска стала Анжаліка Маркоўская. У штурханні ядра дзяўчына заняла чацвёртае месца.
На “чацвёрку” кінуў кап’ё і яшчэ адзін наш зямляк – Аляксандр Казлоўскі.
Віншуем!

----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта yka.kz.