Стритболисты СПК "Гервяты" стали чемпионами в восьмой раз

13:00 / 16.05.2013
Стрытбалісты з СВК “Гервяты” восьмы раз запар сталі чэмпіёнамі раённага кубка па стрытболе сярод калектываў фізічнай культуры.

Сёлета на традыцыйнае спаборніцтва ў хуткасці і трапнасці сабраліся пяць каманд: СВК “Гервяты”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, цэнтральнай раённай бальніцы, ДЛГУ “Астравецкі лясгас” і каманда “Юнацтва” з Гервят. Пасля ўсіх гульняў у чарговы, восьмы, раз пераможцамі спаборніцтва сталі гервяцкія стрытбалісты. Другое месца заняла каманда ЦРБ, на трэцім – ПМС, на чацвёртым – “Юнацтва”, пятае месца занялі стрытбалісты з лясгаса.
Пераможцы і прызёры спаборніцтва ўзнагароджаны граматамі і падарункамі ад аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта omsk.net.