Неспокойная жизнь островецких боксёров

12:00 / 22.04.2013
Баксёры Астравецкай дзіцячай спартыўнай школы прыкметна выдзяляюцца сваім майстэрствам на розных спаборніцтвах.

У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы на турніры класу “А”, які праходзіў з 20 па 25 лютага ў Балгарыі, майстар спорту міжнароднага класса Віталій Бандарэнка ў вагавой катэгорыі да 75 кг заняў другое месца. А на споборніцтвах на кубак Беларусі ў Брэсце наш зямляк стаў першым. Трэба адзначыць, што спаборніцтвы былі адкрытымі. Акрамя беларускіх спартсменаў, у іх удзельнічалі баксёры з Расіі, Украіны, Узбекістана і Казахстана.
Не адстаюць ад старэйшага калегі і малодшыя выхаванцы трэнера Аляксея Маргужа. Так, на турніры “Слонімскі рынг”, у якім з 1 па 4 красавіка ўдзельнічалі тры каманды з Гродна, Слоніма, Узды, зборная Астраўца з 15 чалавек, у якую ўваходзілі спартсмены розных узростаў і вагавых катэгорый, здолела “сабраць” 12 прызавых месцаў.
15 красавіка ў Бабруйску адбылося першынство Беларусі сярод юнакоў 1997-1998 гадоў нараджэння, у якім удзельнічалі Арцём Рагавенка і Дзмітрый Юцкевіч.
А наперадзе – новыя паядынкі. 24 красавіка ў Магілёве – першынство нашай краіны паміж баксёрамі 1995-1996 гадоў нараджэння. Гонар раёна будзе абараняць Дзмітрый Лабэцкі. І ўжо ў маі адбудзецца спартакіяда Гродзенскай вобласці, дзе на рынг выйдуць юныя байцы 1999-2000 гадоў нараджэння.


---------------------------------------------
Аляксандр Юшчук, фота аўтара.