Прошёл районный турнир по настольному теннису

17:30 / 14.04.2013
З надзеяй на перамогу сабраліся ўдзельнікі на раённы турнір па настольным тэнісе “Надзея” на прызы СВК “Гервяты”, які прайшоў у спартыўнай зале Рымдзюнскіх сярэдніх школ.

Ініцыятарам такога спаборніцтва выступілі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, СВК “Гервяты” і аддзел фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.
На запрашэнне пазмагацца за права быць лепшымі на тэнісным міні-корце адгукнуліся 20 удзельнікаў з розных куткоў раёна. Спаборніцтва праходзіла толькі сярод мужчын і насіла асабовы характар. З дапамогай жараб’ёўкі ўдзельнікі былі падзелены на чатыры группы – па пяць чалавек у кожнай. Такім чынам, гульні праходзілі адначасова на чатырох сталах і гледачы маглі атрымаць задавальненне ад розных гульняў і пахварэць за сяброў, пераходзячы ад аднаго тэніснага стала да другога.
Пасля таго, як усе партыі былі сыграны, у адну чацвёртую турніру выйшлі восем чалавек. Пакуль удзельнікі адпачывалі, перакусвалі прысмакамі ад повара Рымдзюнскіх школ і настройваліся на новую гульню, прысутных прыгожымі песнямі парадавалі работнікі Рымдзюнскага сельскага Дома культуры.
І зноў пачалася захапляльная дуэль на ракетках, дзе поспех залежаў ад спрыту і хуткасці іграка. Пасля ўпартых, але прыгожых гульняў вызначылася чацвёрка мацнейшых.
І надышоў самы адказны, захопліваючы і відовішчны момант – фінал.
У фінальным паядынку за тэнісным сталом сустрэліся вядомы астравецкі аматар настольнага тэнісу з цэнтральнай раённай бальніцы Генадзь Хаменка і будаўнік Беларускай атамнай электрастанцыі з Жодзіна Сяргей Бубен. Гульня ў выніку атрымалася цікавай, але прадказальнай – пераможцам раённага турніру стаў Генадзь Хаменка. Сярэбраны прызёр – Сяргей Бубен. Трэцяе месца заняў супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Несцяровіч. Добрае майстэрства гульні ў тэніс прадэманстраваў і настаўнік Кямелішкаўскага НПК Віталій Смірноў, які стаў чацвёртым.
Пераможца і прызёры турніру былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, а таксама грашовымі прэміямі: за першае месца – 300 тысяч рублёў, за другое – 200, за трэцяе – 100 тысяч рублёў, а яшчэ – прыгожымі сувенірнымі вырабамі ад СВК “Гервяты”.
Дарэчы, падарункі ад сельгаскааператыву атрымалі не толькі ўдзельнікі турніру. Новы тэнісны стол, які быў набыты для спаборніцтва, пасля яго быў падораны Рымдзюнскім сярэднім школам. Такім чынам, тут будзе гуляць і трэніравацца падрастаючая змена тэнісістаў.


-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта gorod.wdepo.ru.