Соревновались дети и взрослые

17:00 / 29.03.2013

ПІЯНЕРСКІЯ ГУЛЬНІ


Раённы этап рэспубліканскага конкурсу па піянерболе, арганізатарамі якога сталі аддзел адукацыі, раённы савет БРПА і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, прайшоў у Астраўцы.

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт” сабраліся шэсць каманд з розных школ раёна. Заявіць пра сябе як пра самых спартыўных піянераў – назва гульні паходзіць менавіта ад таго, што ў яе гулялі піянеры – вырашылі школьнікі з СШ №1, гімназіі №1, Міхалішкаўскай і Гудагайскай школ, Варнянскага і Кямелішкаўскага НПК.
Па правілах гульні піянербол чымсьці нагадвае валейбол. Калі падчас спаборніцтваў трапіла ў спартыўную залу, у памяці ўсплылі моманты школьнага піянерскага дзяцінства. Вучыліся мы тады ў старой школе, ніякай спартыўнай залы ў нас не было. Таму ўсе ўрокі фізкультуры зімой-восенню-вясной праходзілі на школьным стадыёне. Зімой, як правіла,
хадзілі на лыжах, вясной-восенню гулялі ў валейбол ці піянербол. Таму лічыла ў гэтай гульні сябе амаль што “асам”.
Калі ж убачыла, з якім азартам рвуцца да перамогі цяперашнія школьнікі, спачатку нават здзівілася – аказваецца, і цяпер не ўсе цікавяцца адно толькі камп’ютарнымі гульнямі! Ёсць сярод іх і аматары спорту! І гэтае адкрыццё не магло не ўзрадаваць. А гульня і сапраўды захапіла. І не толькі мяне. Асабліва, калі ішлі спаборніцтвы за 1-2 і 3-4 месцы. Як перажывалі, як стараліся, як хварэлі школьнікі за свае каманды!
У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: 6 месца занялі міхалішкаўскія школьнікі, на пятым – юныя спартсмены-піянеры з Кямелішак, на чацвёртым – варнянская каманда. І тройка пераможцаў: трэцяе месца – гімназія №1, другое – Гудагайская СШ, першае – СШ №1. Цяпер менавіта школьнікі з СШ №1 будуць абараняць гонар нашага раёна ў абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па піянерболе.
Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі і салодкімі падарункамі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, якія рабятам уручыла яе старшыня Н.У. Сянюць.


-------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.



ПОБЕДИЛИ САМЫЕ СПОРТИВНЫЕ


Ничто так не объединяет детей и родителей, как увлеченность общим делом. Именно сплочению семьи и было призвано помочь спортивно-развлекательное мероприятие «Папа, мама, я – спортивная семья», проходившее недавно в Ольховской средней школе.


Участие в конкурсах приняли пять команд – семьи Кушлевич и Позлевич – они представляли 1 класс, Мороз и Кутько – 3 класс и семья Сидоревич – 2 класс. Каждая из них была достойна победы. И все же предугадать лучшую команду было невозможно, поскольку расстановка сил менялась от конкурса к конкурсу.
В качестве разминки членам семейных команд было предложено надуть и лопнуть шары.
А потом началась горячая борьба за право стать первыми. Чего только не приходилось делать для этого! Прыгать со скакалками, кувыркаться, преодолевать дистанцию в паре, зажав между спинами воздушный шар, собирать семью воедино с помощью гимнастических обручей.
Среди заданий были и такие, которые имеют непосредственное отношение к жизни. Папам, например, чаще предпочитающим чтение газеты или просмотр телевизора, нежели воспитание детей, на этот раз пришлось попрощаться с одним из своих любимых увлечений. Они собственными руками комкали газеты, а мамы с детьми выбрасывали все это в мусор. А еще, как всегда, дети разбрасывали игрушки, а родители убирали за ними. Но ведь дело идет гораздо быстрее, если за него берутся все вместе! Это и показали участники соревнований в конкурсе «Репка».
В итоге первое место в соревнованиях заняла семья Сидоревич. На втором оказались семьи Кушлевич и Кутько, третьими стали семейные команды Позлевич и Мороз. Все участники были награждены почетными грамотами, подарками и сладкими призами.


-------------------------------
Светлана ФЁДОРОВА.


Фото с сайта aucland.ru.