Работники физической культуры Островецкого района приняли участие в зимней спартакиаде

16:00 / 12.03.2013
Весела і насычана прайшла на базе Рытаньскага сельскага Дома культуры зімняя спартакіяда сярод калектываў фізічнай культуры раёна, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны.

На спартыўна-мужчынскае свята, якое арганізавалі аддзел фізкультуры, спорту і турызму сумесна з Рытанскім СДК, сабраліся ўдзельнікі з усяго раёна. Выпрабаванне яны маглі выбраць сабе па сілах і захапленні, і нават не адно, бо спаборніцтва праводзілася ажно па дзевяці відах спорту: падняцце штангі, шашкі, шахматы, настольны тэніс, більярд, дартс, разборка і зборка АК-74, жым трэнажора, падцягванне на перакладзіне.
І пакуль удзельнікі пад шчырую падтрымку гледачоў кідалі дроцікі, “ганялі шары”, паказвалі майстар-клас з ракеткай, дэманстравалі сілу, падымаючы штангу і спаборнічалі ў іншых відах, суддзі лічылі ачкі і вызначалі пераможцаў.
У выніку “залатым” тэнісістам стаў У. Ташчан. Дарэчы, мужчына перадаў свой прыз больш юнаму ўдзельніку, які заняў чацвёртае месца – А. Юргелянцу. На другім месцы – П. Селікоўскі, трэцяе заняў Л. Радзько.
Самым трапным у дартсе стаў І. Якубцэвіч. Крыху адстаў ад пераможцы У. Касцюкевіч, які быў другім. На трэцім месцы – С. Ахрамовіч.
Сілу мышцаў удзельнікі дэманстравалі ў жыме трэнажораў. У гэтым відзе спорту пераможцам стаў А. Лісянецкі. Другое месца заняў С. Лабашынскі, на трэцім – Д. Баран.
Не паспелі спартсмены “разабрацца” з трэнажорамі, як многія з іх вырашылі паказаць сілу і ў падняцці штангі. Першае месца тут заняў Я. Наневіч, другое – С. Лабашынскі, на трэцім – А. Лісянецкі.
Сілавыя віду спорту працягвалі падцягванні на перакладзіне. Лепшым у гэтым спаборніцтве стаў Д. Баран. Крыху “не дацягнуўся” да яго сярэбраны прызёр С. Лабашынскі. На трэцім месцы – Я. Мажута.
Падчас спартакіяды ўдзельнікам давялося не толькі спартыўныя навыкі дэманстраваць, але ўспомніць і армейскія будні: бо наступным было спаборніцтва па разборцы і зборцы АК-74. Хутчэй за ўсіх, а галоўнае – правільна, з гэтай задачай справіўся М. Казлоўскі. На другім месцы – Ю. Матыевіч. Трэцяе заняў І. Якубцэвіч.
Трапнасць і майстэрства ўдару дэманстравалі ўдзельнікі і падчас гульні ў більярд. У выніку пераможцам стаў М. Свірскі, на другім месцы – Ю. Грабоўскі, трэцяе заняў М. Янкойць.
Пралічванне хадоў, імкненне ў “дамкі”, “шах” і “мат” – усё гэта можна было назіраць, калі праходзілі спаборніцтвы па гульні ў шашкі і шахматы. У першым відзе лепшым шашыстам стаў А. Скурко, на другім месцы – К. Скурко, трэцім стаў В. Яхімовіч. У шахматах першае месца заняў А. Гукасаў, а другое і трэцяе – К. Скурко і А. Скурко.
Пераможцы зімняй спартакіяды атрымалі прызы, а прызёры – граматы аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.


---------------------
Падрыхтавала Марына МАЦКЕВІЧ.