Островецкие боксеры завоевали "серебро" и "золото"

10:15 / 14.11.2012

Яшчэ па адным медалі ў скарбонку сваіх дасягненняў палажылі нашы вядомыя землякі-баксёры Сяргей Лобан і Віталій Бандарэнка на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па боксе.


Нагадаем, што майстар спорту Сяргей Лобан (вагавая катэгорыя да 52 кілаграмаў) быў чэмпіёнам рэспублікі ў 2010 годзе. У мінулым годзе юнаку проста не далі магчымасці пазмагацца за права стаць мацнейшым. Але сёлета ён зноў выйшаў на рынг. Аднак у фінальным, спрэчным, але роўным баі суддзі аддалі перамогу саперніку. У Сяргея Лобана – серабро.
А вось у вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў у чарговы раз чэмпіёнам стаў майстар спорту міжнароднага класа Віталій Бандарэнка. Яго бліскучая перамога над вечным сапернікам з Мінска Мікалаем Весяловым не выклікала сумненняў ні ў трэнераў, ні ў суддзяў.


--------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта udf.by